Аку́лы (па-лацінску: Selachimorpha) — надатрад храстковых рыбаў, які ўключае восем атрадаў, дваццаць сямействаў і каля 350 відаў. Акулы маюць ад 5 да 7 жаберных шчылінаў па баках галавы й грудныя плаўнікі, якія ня зьлітыя з галавой. Сучасныя акулы належаць да асобнага падатраду, у той час як скаты зьяўляюцца іхнымі блізкімі сваякамі. У адпаведнасьці з шырокім вызначэньнем акулаў, самыя раньнія зь іх існуюць больш за 420 мільёнаў гадоў[1].

Акулы
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаХрастковыя рыбы
НадатрадАкулы
Бінамінальная намэнклятура
Selachimorpha

Яны значна вар’ююцца паводле памераў, ад маленькага Etmopterus perryi, глыбокаводнага віду, які мае даўжыню ўсяго толькі ў 17 сантымэтраў, да кітовай акулы, найбуйнейшай рыбы ў сьвеце, чые памеры дасягаюць каля 12 мэтраў. Прадстаўнікі надатраду шырока распаўсюджаныя ва ўсіх марах і акіянах. Як правіла акулы не жывуць у прэснай вадзе, хоць ёсьць некалькі вядомых выключэньняў, як то акула-бык і рачныя акулы, якія здольныя да жыцьця як ў марской, гэтак і ў прэснай вадзе[2]. Большасьць відаў адносіцца да гэтак званых сапраўдных драпежнікаў, асобныя віды (у прыватнасьці, кітовая й гіганцкая акулы) харчуюцца плянктонам.

Многія папуляцыі акул знаходзяцца пад пагрозай выміраньня ў выніку дзейнасьці чалавека.

Клясыфікацыя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Martin, R. Aidan. "Geologic Time". ReefQuest.
  2. ^ Allen, Thomas B. (1999). The Shark Almanac. New York: The Lyons Press. ISBN 1-55821-582-4.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Акулысховішча мультымэдыйных матэрыялаў