Актываваны вугаль

порысты вуглярод, які мае ўсмоктвальную ўласьцівасьць праз павялічаную паверхню

Актывава́ны ву́галь — порысты вуглярод, які мае ўсмоктвальную ўласьцівасьць праз павялічаную паверхню.

Актываваны вугаль
Спосабы
ўвядзеньня
праз рот
Распушчальнасьць у вадзе ёсьць 
Актываваны вугаль у Вікісховішчы

Выкарыстоўваецца для збору атруты зь кішачніка і вываду з арганізму. Ужываецца праз 1-2 гадзіны пасьля ежы і прыёму іншых лекаў. Запіваецца шклянкай вады ў разьліку 1 таблетка на кожныя поўныя 10 кг вагі. Працягласьць прыёму можа дасягаць 10-14 дзён[1].

Паказаньні рэдагаваць

Паказаньнямі да прыёму служаць: атручаньне, у тым ліку харчовае, дыспэпсія, заражэньне кішачніка, лекавая і харчовая алергія, ныркавая недастатковасьць, панос, пахмельле, хваробы печані і рак. Таксама прымяняецца пры парушэньні абмену рэчываў, апёкавай хваробе, дасьледаваньні кішачніка эндаскопам, унутранай перавытворчасьці салянай кісьлі, сьлізі і страўнікавага соку[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Сьвятлана Барысенка. Калі прымаць актываваны вугаль // Зьвязда : газэта. — 24 кастрычніка 2013. — № 201 (27566). — С. 6. — ISSN 1990-763x.