Акадэмія навук Грузіі

Каардынаты: 41°42′11″ пн. ш. 44°47′58″ у. д. / 41.70306° пн. ш. 44.79944° у. д. / 41.70306; 44.79944

Акадэмія навук Грузіі (па-грузінску: საქართველოს მეცნიერებათა ეროვნული აკადემია) — галоўнае навуковае таварыства Грузіі.

Акадэмія навук Грузіі
па-грузінску: საქართველოს მეცნიერებათა ეროვნული აკადემია
Папярэднік Грузінски філіял АН СССР
Дата ўтварэньня 10 лютага 1941 (83 гады таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус урадавая ўстанова
Мэта навуковае забесьпячэньне разьвіцьця дзяржавы

Акадэмія навук Грузінскай ССР заснавана ў лютым 1941 году на падставе Грузінскага філіялу АН СССР. Першым прэзыдэнтам АН ГССР стаў матэматык Ніка Мусхэлішвілі. Першымі акадэмікамі сталі усходазнаўца Георгій Ахвледыяні, фізіёляг Іван Бэрыташвілі, мастацтвазнаўца Георгій Чубінашвілі, геоляг Аляксандр Джанэлидзе, філёлаг Карнэлі Кэкэлідзэ, батанікі Ніка Кецхавэлі і Тарас Кварацхэлія, гісторыкі Сімон Джанашыя і Георгій Хачапурыдзэ, лінгвісты Арнольд Чыкабава і Акакій Шанідзэ, мінэролягі Аляксандар Твалчрэлідзэ, псіхоляг Дзьмітрый Узнадзэ, мэханік Кірыяк Заўрыеў і заоляг Філіп Зайцаў.

Прэзыдэнты Акадэміі навук Грузіі:

  • 1941-1972 - Ніка Мусхэлішвілі
  • 1972-1977 - Ільля Вэкуа
  • 1977-1986 - Яўген Харадзэ
  • 1986-2005 - Альберт Таўхэлідзэ

вонкавыя сасылкі рэдагаваць

  Акадэмія навук Грузіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў