Ай-Пэтры

гара ў Крыме

Ай-Пэ́тры (па-ўкраінску: Ай-Петрі, па-крымскататарску: Ay Petri) — адна з найболей вядомых вяршынаў Крымскіх гораў, вышыня — 1234,2 м. Знаходзіцца на Ай-Пэтрынскай яйле на поўнач ад Алупкі над горадам Караіз. Назоў гары паходзіць з грэцкае мовы, азначае «гара Сьвятога Пятра».

Ай-Пэтры
Найвышэйшы пункт
Вышыня 1234,2 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Ялцінская меская рада[d]
Краіна
Горная сыстэма Крымскія горы

Вяршына Ай-Пэтры зьяўляецца самым ветраным месцам ва Ўкраіне. На ёй 125 дзён на год дзьме вецер, ягоная хуткасьць дасягае 50 м/с.

Крыніцы рэдагаваць