Азярышчанскі замак

Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры
Азярышчанскі замак
Краіна Беларусь
Мястэчка Азярышча
Каардынаты 55°50′39″ пн. ш. 30°01′32″ у. д. / 55.84417° пн. ш. 30.02556° у. д. / 55.84417; 30.02556Каардынаты: 55°50′39″ пн. ш. 30°01′32″ у. д. / 55.84417° пн. ш. 30.02556° у. д. / 55.84417; 30.02556
Азярышчанскі замак на мапе Беларусі
Азярышчанскі замак
Азярышчанскі замак
Азярышчанскі замак

Азярышчанскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Азярышчы. Знаходзіўся за 3 км ад мястэчка на паўвысьпе возера Езярышча, калі вёскі Мясьцечка. Існаваў у XIV—XVII стагодзьдзях.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

У XVI ст. Азярышчанскі быў другім сваёй значнасьцю ў Полацкай зямлі пасьля самаго Полацку і паводле храніста Р. Гейдэнштэйна разам з Полацкам панаваў «над усім краем»[1]. За часамі Інфлянцкай вайны ў ліпені і лістападзе 1564 году маскоўскія захопнікі штурмавалі замак. Першы штурм абаронцы Вялікага Княства Літоўскага адбілі, а варожае войска разьбілі, аднак у выніку другой выправы маскоўцы захапілі замак. Захопнікі аднавілі фартыфікацыі. Пазьней замак паднаўляўся ў 1579 годзе па вызваленьні войскам Стэфана Баторыя і ў 1616 гадох.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у жніўні 1654 году замак захапілі маскоўскія войскамі на чале з ваяводам С. Стрэшневым.

Найноўшы час рэдагаваць

Замчышча абсьледаваў у 1950 годзе Леанід Аляксееў. У 1971 годзе Георгі Штыхаў зрабіў плян замчышча і правёў шурфаванььне. У 1979 годзе Вольга Ляўко правяла раскопкі (на плошчы 100 м²)

Архітэктура рэдагаваць

Займаў пляцоўку чатырохкутнай формы, памерам 100 на 120 мэтраў. З усходняга і паўночнага бакоў захаваліся валы вышынёй 2—4 мэтраў (мелі даўжыню 168 мэтраў і аддзялялі замак ад мястэчка), выразна відаць месцы, дзе былі тры вежы. Дыямэтры іх каля 15 мэтраў. З паўночнага боку прасочваецца роў, які аддзяляў замчышча ад астатняй тэрыторыі паўвыспы. У час паводкі нізкая частка залівалася вадой, і замчышча ператваралася ў фартэцыю на высьпе.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ляўко В. Езярышчанскі замак // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 349.

Літаратура рэдагаваць