Адмірал

вайсковы чын

Адміра́л (па-нідэрляндзку: admiraal, з арабскай амір аль — «уладар» (чаго-небудзь), скарачэньне ад араб. أمير البحر амір аль махры — «уладар мора») — вайсковае званьне (чын) вышэйшага афіцэрскага складу ў ваенна-марскіх флётах (сілах).

Гісторыя рэдагаваць

У Эўропе ўвайшло ва ўжытак у XII стагодзьдзі, замясьціўшы запазычаныя грэцкія і рымскія тэрміны (наварх, дуўмвір, прэфэкт наваліс і іншыя). Па рэглямэнце паруснага флёту адмірал камандаваў кардэбаталіяй (асноўнымі сіламі), віцэ-адмірал (намесьнік адмірала) — рэзэрвам, які звычайна разьмяшчаўся за галоўнымі сіламі (ар’ергард), контр-адмірал (найніжэйшы адміральскі чын) — перадавым атрадам выведкі і аховы (авангардам). У першай чвэрці XVIII стагодзьдзя былі таксама званьні арыр- або рэар-адмірал і шаўтбэнахт (захаваліся ў іншых краінах), якія адпавядаюць чыну контар-адмірала.

Адміралы-беларусы рэдагаваць

Беларусь ёсьць месцам народзінаў 47 адміралаў[1].

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Вераніка Канюта. «Марскі Сталінград» беларускіх пехацінцаў // Зьвязда : газэта. — 17 кастрычніка 2013. — № 196 (27561). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Літаратура рэдагаваць