Адлер

мікрараён у Сочы (Расея)

А́длер — мікрараён места Сочы, гістарычны ды адміністрацыйны цэнтар Адлерскага раёну Сочы, які да 1961 году быў курортным пасёлкам гарадзкога тыпу на Чорным моры. Цэнтар Адлеру разьмешчаны пры ўпадзеньні да Чорнага мора ракі Мзымта, па абодвух яе берагах. Пачынаецца мікрараён ад левага берагу ракі Кудэпста ды цягнецца да правага берагу ракі Псоў. У 2014 годзе ў Адлеры, у Алімпійскім парку Сочы, праводзіліся XXII Алімпійскія ды XI Паралімпійскія зімовыя гульні.

Адлер
рас. Адлер
Адлер з вышыні
Адлер з вышыні
Герб Адлеру
Дата заснаваньня: 1869
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Краснадарскі край
Плошча: 1352 км²
Насельніцтва
колькасьць: 115 000 чал. (2002)
шчыльнасьць: 85,06 чал./км² (2002)
аглямэрацыя: 200 000 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 +7 8622 - 40XXXX ; 41XXXX ; 46XXXX
Паштовыя індэксы: 354340
Нумарны знак: 23, 93, 123
Геаграфічныя каардынаты: 43°25′44″ пн. ш. 39°55′26″ у. д. / 43.42889° пн. ш. 39.92389° у. д. / 43.42889; 39.92389Каардынаты: 43°25′44″ пн. ш. 39°55′26″ у. д. / 43.42889° пн. ш. 39.92389° у. д. / 43.42889; 39.92389
Адлер на мапе Расеі
Адлер
Адлер
Адлер
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Сучаснае паселішча бярэ свой пачатак з расейскага форту Сьвятога Духу, заснаванага 18 чэрвеня 1837 году на раўніне вусьця Мзымты, па суседзтве з абхаскім паселішчам Ліеш, вядомым са старажытных часоў (у XII ст. тут была генуэская факторыя Layso). Гэтыя землі тады ўваходзілі да сыньёрыі садзкага княскага роду Арэдба. Князі ў вусьці ракі мелі прыстань, дзякуючы якой вялі гандаль з Турэччынаю. Па-турэцку гэтая мясцовасьць называлася Artlar («Арты»). Гэтае найменьне замацавалася ў русіфікаванай форме за паселішчам. Паводле іншай вэрсіі імя атрыманае ў гонар брыгу «Адлер». Расейскае паселішча зьявілася ў фартэцыі ў 1869 годзе.

Транспарт рэдагаваць

 
На чыгуначным вакзале Адлеру

У мікрараёне месьцяцца чыгуначныя вакзалы: «Адлер» ды «Алімпійскі парк», таксама дзейнічаюць станцыі: «Ізьвесьція» (па-расейску: Известия) и «Алімпійская вёска» (па-расейску: Олимпийская деревня). На тэрыторыі Адлерскага раёну месьцяцца: вакзал «Роза Хутар» ды станцыя «Эста-садок».

Апроч гэтага ў мікрараёне разьмешчаны міжнародны аэрапорт Адлеру «Сочы» з чыгуначным тэрміналам «Аэрапорт», марскі (яхтавы) порт «Сочы-Імерацінскі» (па-расейску: Сочи-Имеретинский), марскія прычалы «Адлер» ды «Ізьвесьція».