Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы

Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы (па-польску: Wydział zarządzający prowincjami Litwy) — орган кіраваньня паўстаньнем 1863—1864 гадоў у Літве і Беларусі. Створаны ў сакавіку 1863 году ў Вільні замест скасаванага Часовага правінцыянальнага ўрада Літвы і Беларусі. Узьнік у выніку змовы буржуазнай групоўкі «белых» з камісарам варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і Беларусі. У склад аддзела ўвайшлі «белыя»: Якуб Гейштар (1827–1897), старшыня, Аляксандар Аскерка (1830–1911), Францішак Далеўскі (1825–1904), Ігнаці Лапацінскі (1822–1882), Антон Яленскі (1818–1874). камісарам Нацыянальнага ўраду быў Нестар Ляранс. 27 лютага 1863 году аддзел абвясьціў несапраўднымі ўсе мандаты Часовага ўрада. «Белыя» імкнуліся звузіць сацыяльную базу паўстаньня, паставіць на камандныя пасады сваіх аднадумцаў. Аддзел выдаваў загады і адозвы (у тым ліку маніфэст да беларускіх сялянаў ад 3 траўня 1863 году на беларускай мове), газэты. У канцы траўня — пачатку чэрвеня 1863 году Аскерка, Далеўскі і Яленскі арыштаваныя, замест іх уведзеныя прадстаўнікі «чырвоных» Кастусь Каліноўскі і Уладыслаў Малахоўскі, намаганьнямі якіх выдадзеныя дакумэнты радыкальнага характару, у тым ліку «Прыказ… да народу зямлі літоўскай і беларускай» (11 чэрвеня 1863 году), № 7 «Мужыцкай праўды». 26 чэрвеня 1863 году Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы перайменаваны ў Выканаўчы аддзел Літвы.

Літаратура рэдагаваць

  • Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857–1865 : w 2 t. / J. Gieysztor ; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. – Wilno : Nakładem Tow. Udz. “Kurjer Litewski”, 1913. – T. 1. – 422 s.
  • Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857–1865 : w 2 t. / J. Gieysztor ; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. – Wilno : Nakładem Tow. Udz. “Kurjer Litewski”, 1913. – T. 2. – 384 s.
  • Смирнов, А.Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии / А.Ф. Смирнов. – М. : АН СССР, 1963. – 392 с.
  • Лазутка, С.А. Революционная ситуация в Литве, 1859–1862 / С.А. Лазутка. – М. : Высшая школа, 1961. – 260 с.
  • Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861–1862 гг.: материалы и документы / гл. ред. : С. Кеневич. – М. : Наука, 1964. – 707 с.
  • Восстание в Литве и Белоруссии 1863–1864 гг.: материалы и документы / гл. ред. : С. Кеневич. – М. : Наука, 1965. – 586 с.
  • Ramotowska, F. Tajemnie państwo polskie w powstaniu styczniowym 1863–1864: struktura organizacyjna : w 2 cz. / F. Ramotowska. – Warszawa : DiG, 1999–2000. – Cz. 1. – 1999. – 727 s.
  • Кісялёў Г.В. Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы //Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. — Т. 1. А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. — c.47