Агдо Аксёнава

расейская паэтка

Агдо́ Аксё́нава (па-далганску: Огдуо Аксёнова), паводле савецкага, пазьней расейскага пашпарту Эўдакія Ягораўна Аксёнава (па-расейску: Евдокия Егоровна Аксёнова; 8 лютага 1936, Баганіда — 14 лютага 1995 году, Дудзінка) — першая далганская савецкая паэтка, засноўніца далганскае літаратуры.

Агдо Аксёнава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 8 лютага 1936(1936-02-08)
Памерла 14 лютага 1995(1995-02-14) (59 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца
Мова Далганская мова
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія рэдагаваць

Першыя вершы напісала яшчэ ў школе. Першыя вершы былі апублікаваныя ў 1969 годзе ў «Запалярнай Праўдзе» (у расейскіх перакладах Валера Краўца). Пасьля гэтага вершы былі апублікаваныя ў часопісе «Работніца».

Пасьля гэтага Агдо Аксёнава задумалася над тым, каб апублікаваць вершы на сваёй роднай далганскай мове. З адпаведнымі шрыфтамі дапамаглі якуцкія тыпаграфіі. Першая кніга на далганскай мове пад назваю «Бараксан» была апублікаваная ў 1973 годзе. Другая кніга, «Песьні далганаў», была напісаная на матэрыяле далганскіх песьняў ды легендаў. Нотны запіс гэтых песьняў апрацаваў кампазытар Леанід Масьленьнікаў з Краснаярску.

У 1977 Аксёнава пачала вучыцца на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве. Гэтым часам яна стварыла першы праект далганскага альфабэту (першы праект, падтрыманы краснаярскімі мовазнаўцамі, быў апублікаваны ў 1978 годзе). Афіцыйна першы далганскі альфабэт зацьверджаны ў 1979, першая спроба выкладаньня роднай мовы ў школе ў Дудзінцы мела месца ў 1980 годзе. Агдо Аксёнава зьяўляецца таксама аўтаркай першага далганскага лемантара, сёмае выданьне якога было афіцыйна рэкамэндаванае толькі ў 1990 годзе.