Авэтык Ісаакян

армянскі паэт, празаік, публіцыст

Авэтык Саакавіч Ісаакя́н (па-армянску: Ավետիք Սահակի Իսահակյան; 19 кастрычніка [ст. ст. 31 кастрычніка] 1875, Александропаль — 17 кастрычніка 1957, Ерэван) — выдатны армянскі паэт, празаік, публіцыст. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР. Акадэмік Акадэміі Навук Армэніі (1943).

Авэтык Ісаакян
арм. Ավետիք Սահակի Իսահակյան
Авэтык Ісаакян на паштовай марцы Армэніі 2000 году
Авэтык Ісаакян на паштовай марцы Армэніі 2000 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 кастрычніка 1875
Александропаль, Эрыванская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Гюмры, Армэнія
Памёр 17 кастрычніка 1957 (81 год)
Ерэван, Армянская ССР, цяпер Армэнія
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, публіцыст
Гады творчасьці 1890-я1957
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр верш, паэма
Мова армянская
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна мэдаль «За абарону Каўказу» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія 1-й ступені
Подпіс
Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія рэдагаваць

 
Помнік у Пантэоне імя Камітаса

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1875 году ў вёсцы Казарапат каля Александропаля Эрыванскае губэрні (цяпер вёска перайменаваная ў Ісаакян і знаходзіцца ў Армэніі)[2]. У 1885 годзе паступіў у прыхадзкую вучэльню[3].

Вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай сэмінарыі «Геваркян» (1889—1892). У 1893 годзе паехаў у Нямеччыну, быў вольным слухачом аддзяленьня літаратуры ды філязофіі Ляйпцыскага унівэрсыту[4], дзе вывучаў таксама гісторыю. Падарожнічаў па Італіі і Грэцыі. У 1895 годзе вымушаны быў спыніць навучаньне па сямейных абставінах і вярнуцца на радзіму[5]. У 1896 годзе быў арыштаваны і год прасядзеў у павятовай турме Ерэвана. Пасьля выхаду з турмы у 1897 годзе апублікаваў першы зборнік вершаў «Песьні й раны». За дзейнасьць, накіраваную супраць царызму, высланы ў Адэсу[6]. У 1911 годзе з-за перасьледу з боку царскай ахранкі за рэвалюцыйную дзейнасьць эміграваў з Расейскае імпэрыі. Да 1936 году жыў галоўным чынам за мяжой (Францыя, Швайцарыя й інш.), асабіста быў знаёмы са шматлікімі інтэлектуаламі свайго часу. Ісаакян уваходзіў у Дашнакцуцюн і адзначыўся антысавецкімі выказваньнямі.

Па вяртаньні ў СССР быў старшынём СП Армянскае ССР. Акадэмік АН Армянскае ССР (1943). Дэпутат ВС Армянскае ССР 2—4 скліканьняў.

У той час Ісаакян знаходзіўся пад абаронай Першага сакратара ЦК КП Армэніі Рыгора Аруцінава. У 1937 годзе ён выкрасьліў са сьпісу прадстаўленых НКУС СССР да арышту шматлікіх вядомых армянскіх дзеячоў, сярод якіх быў і Ісаакян[7]. Таксама для Ісаакяна, як і для некаторых іншых прадстаўнікоў армянскае інтэлігенцыі, быў пабудаваны асабняк у Ерэване[8].

Авэтык Ісаакян памёр 17 кастрычніка 1957 году. Пахаваны ў Ерэване ў Пантэоне імя Камітаса.

Творчасьць рэдагаваць

Друкаваўся з 1892 году. Творчасьць цесна зьвязаная з гісторыяй і культураў армянскага народу, прасякнутая гуманізмам і павагай да чалавечае годнасьці. Першы зборнік вершаў «Песьні й раны» (1897) вылучаецца лірызмам і напеўнасьцю. У філязофскае паэме «Абул Ала Маары» (19011911) тэма трагічнага адзіноцтва моцнае асобы. Аўтар гістарычнае баляды «Нашыя продкі» (1917), паэмы «Сасма Мгер» (1919, перапрацаваная ў 1937), зборніка вершаў і апавяданьняў «Люлька цярпеньня» (1928), цыкляў вершаў «Нашыя гісторыкі й нашыя гусаны» (1939), «Маёй радзіме» (1940), «Армянская архітэктура» (1942), патрыятычных вершаў гадоў Вялікае Айчыннае вайны, раману «Ўста Каро» (незакончаны)[9].

На беларускую мову творы Ісаакяна перакладалі Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Эдуард Валасевіч[9].

Узнагароды й прэміі рэдагаваць

Памяць рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Армянская кароткая энцыкляпэдыя (арм.)Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 2.
  2. ^ Инджикян А. М. Исаакян Аветик Саакович // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  3. ^ Исаакян Аветик Саакович (рас.) Энциклопедия фонда «Хайазг» Праверана 20 мая 2017 г.
  4. ^ Об Аветике Исаакяне (рас.) Дом-музей Ав. Исаакяна — Биография. Праверана 20 мая 2017 г.
  5. ^ Инджикян А. М. Исаакян, Аветик Саакович // Краткая литературная энциклопедия. — Москва: Советская энциклопедия, 1966. — Т. 3.
  6. ^ Bedevian R. Avetik Isahakyan - Biography (анг.) armenianhouse.org — Біяграфія.
  7. ^ Представители интеллигенции призывают увековечить память руководителя Советской Армении Григория Арутюняна (рас.)
  8. ^ Пашинян Р. «Я буду просить вас, товарищ Сталин, разобраться в вопросе с Нагорным Карабахом и Нахичеваном» (рас.) Новое Время
  9. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1998 Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 326.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Авэтык Ісаакянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў