Авэрэйсэль

(Перанакіравана з «Авэрэйсэл»)

Авэрэ́йсэль (па-нідэрляндзку: Overijssel, па-ніжненямецку: Oaveriessel) — правінцыя ў цэнтральна-ўсходняй частцы Нідэрляндаў. Адміністрацыйны цэнтар правінцыі — места Зволе, аднак найбуйнейшым местам зьяўляецца Энсхэдэ. Насельніцтва 1 150 025 жыхароў (на 2017 год).

Авэрэйсэль
Overijssel

Сьцяг
Гімн Aan de rand van Hollands gouwen
Агульныя зьвесткі
Краіна Нідэрлянды
Статус Правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Зволе
Найбольшы горад Энсхэдэ
каралеўскі камісар Андрыэс Гэйдэма
Насельніцтва (2017)
1150025 (6-е месца)
Шчыльнасьць 346 чал./км²
Канфэсійны склад Пратэстанты 29%
каталікі 26%
Плошча Суша 3325,62 км²
Вада 95,24 км² (5-е месца)
Месцазнаходжаньне Авэрэйсэлю
Авэрэйсэль на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 OV
Код аўтам. нумароў E
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

Авэрэйсэль мяжуе зь Нямеччынай на ўсходзе, Гельдэрляндам на поўдні, Флеваляндам на захадзе, Фрысьляндам і Дрэнтэ на поўначы. Авэрэйсэль складаецца з трох рэгіёнаў: Коп ван Авэрэйсэль (Kop van Overijssel), Салянд (Salland) ды Твэнтэ (Twente).

Найвышэйшым пунктам правінцыі зьяўляецца гара Танкенбэрг (Tankenberg) — 89 м., найніжэйшым — полдэр Мастэнбрук (Mastenbroek Polder) — 2 м. ніжэй за ўзровень мора.

Найважнейшыя рэкі: Эйсэль, Звартэ Ватэр, Авэрэйсэльсэ Вэхт.

Этымалёгія назвы рэдагаваць

У 1528 годзе назва Авэрэйсэль упершыню была ўжытая ў дачыненьні да сучаснае правінцыі. Назва паходзіць ад лацінскага Transysla/Transisalania, што літаральна значыць "Землі па рацэ Эйсэл", а Over значыць «верхні».

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць