Авал (па-француску: ovale, ад па-лацінску: ovum — яйка) — плоская замкнутая выпуклая C²-гладкая крывая (пры гэтым пад выпукласьцю разумеюць уласьцівасьць крывой мець зь любой простай ня больш за два (рэчаісных) агульных пункту).

Найпрасьцейшым прыкладам авала зьяўляецца эліпс (у прыватнасьці, акружнасьць).

Уласьцівасьці рэдагаваць

  • Пункты авалу, у якіх крывізна дасягае экстрэмуму, завуцца вяршынямі авалу. Колькасьць вяршыняў любога авалу ня меней чатырох.
  • Калі авал мае ў кожным сваім пункце вызначаную датычную, то любому кірунку на плоскасьці адпавядаюць дзьве і толькі дзьве датычныя, паралельныя гэтаму кірунку.

Варыяцыі і абагульненьні рэдагаваць

  • У альгебраічнай геамэтрыі аваламі завуць таксама проста замкнутыя (не абавязкова выпуклыя) складныя кампанэнты плоскіх альгебраічных крывых.

Крыніцы рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць