АКСМ-321 — 3-дзьверны тралейбус з транзыстарнай сыстэмай кіраваньня электрарухавіком пераменнага тока.

АКСМ-321
Агульныя зьвесткі
Вытворца«Белкамунмаш»
Гады вытворчасьці з 2001-га
Месца вытворчасьці Менск (Беларусь)
Зьнешні выгляд
Кляса аўтобус
Кузаў апорны, сучленены, 3-дзьверны
Кампанаваньне вагоннае
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Электрарухавік 150 кіляват
Прывад
Габарыты
Даўжыня 1193,5 см
Шырыня 255 см
Вышыня 3666 мілімэтар
Клірэнс 34 см
Маса 11 100 кг
Поўная маса 18 000 кг
Максымальная хуткасьць 60 км/гадзіна
Гісторыя
Папярэднік АКСМ-221
Наступнік «Вітаўт Макс» (433)
Падобныя Е321

Гісторыя рэдагаваць

Калі на рубяжы 20 і 21 стагодзьдзяў на вуліцах Менску зьявіўся «незнаёмец», які адрозьніваецца ад сваіх «братоў па маршруце» незвычайным для гарадской пасажырскай машыны дызайнам (за свой характэрны круты лоб ён адразу атрымаў мянушку «бычок»), адразу ўзьнікла думка: «Штосці з імпарта?». Аказалася — не. Распрацавала і пабудавала новы тралейбус УП «Белкамунмаш». У Рэспубліканскім конкурсе 1998 году ў галіне дызайна прэміяй рады міністраў Рэспублікі Беларусь была ўзнагароджана група спэцыялістаў ПА «Белкамунмаш» за распрацоўку тралейбуса мадэлі АКСМ-333. Адзнака высокая і заслужаная. Канструкцыя тралейбуса насамрэч прадстаўляла новы этап у стварэньні гарадскога камунальнага транспарта новага пакаленьня з высокім узроўнем спажывецкіх якасьцяў. Але, нажаль, «Белкамунмаш» замалчвае аб непасрэдным удзеле ў распрацоўцы праекту тралейбуса гэтай мадэлі, у рашэньні яго зьнешняй формы, яе кампазыцыйна-плястычнай характэрыстыкі дызайнэраў Нацыянальнага дызайн-цэнтру (Беларуская філія УНДІ тэхнічнай эстэтыкі). Для распрацоўкі дызайну канструктарамі былі заданыя асноўныя кампановачныя парамэтры кузава тралейбуса: вышыня разьмяшчэньня пола салёна і кабіны кіроўцы; вышыня разьмяшчэньня ніжняй кромкі лабавога шкла кабіны, яго памеры і форма; разьмяшчэньне, памеры і характэрная форма спэцыяльнага профіля, які фармуе верхні аб’ём кузава; колькасьць, разьмяшчэньне, памеры праёмаў уваходных дзьвярэй. З канструкцыі сэрыйнага аўтамабіля МАЗ пазычылі бампер са сьвятлосыгнальнымі прыладамі і яго колер(чорны). Пошук формы пярэдняй часткі кузава тралейбуса «падказала» форма (утваральная вэртыкальнага сячэньня) лабавога шкла. Идэя перавесьці гарызантальную лінію верхняга профілю кузава ў вэртыкальную лінію лабавога шкла прывяла да кампазыцыйнай завязцы пярэдняй частцы кузава. Складанасьць пабудовы формы выклікала стыкоўка ліній канструктыўнага профілю зь вэртыкальнымі лініямі стоек лабавога шкла. Пярэдняя частка кузава вырашалася, як адзіная дэталь, якая выраблялася з шклоплястыка. Вялікая плошча бакавога стужкавага шкленьня кузава (з прымяненьнем прагрэсіўнай тэхналёгіі прыклейкі шкла да каркасу) і характэрная форма створак уваходных дзьвярэй з паніжанай кромкай шкленьня надалі лаканічнасьці і цэльнасьці формы. У рашэньні салёна тралейбуса забесьпечаны аптымальны ўзровень спажывецкіх якасьцяў: шырокія дзьвярныя праёмы, нізкі ўзровень пола, рацыянальная пляніроўка з назапашвальнымі пляцоўкамі, камфортнымі сядзеньнямі. У Маскве на міжнародным «Аўтасалоне — 99» у намінацыі «Форма + Функцыя» распрацоўка тралейбуса была адзначана дыплёмам Саюза дызайнэраў Расеі[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Тралейбус мадэлі 321 (рас.) // ААТ «Белкамунмаш», 2020 г. Праверана 18 жніўня 2020 г.