АЕК Лярнака

кіпрскі футбольны клюб

АЕК (па-грэцку: ΑΈΚ) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Лярнакі. Заснаваны ў 1994 годзе па зьліцьці двух клюбаў ЭПА і «Пэзапарыкос». Двухразовы ўладальнік Кубка Кіпру (2004, 2018). Акрамя футбольнай каманды клюб мае філія ў баскетболе, валейболе і футзале. Імя клюба ўзыходзіць да колішняга старажытнагрэцкага гораду Кітыён, які некалі месьціўся на месцы сёньняшняй Лярнакі. Колеры клюбу — жоўтыя і зялёныя, а іхняя эмблема зьмяшчае выяву вайскавода Кімана, які памёр абараняючы горад Кітыён каля 450 году да н. э. у бітве з пэрсамі. Значныя посьпехі клюб дасягняў у другой дэкадзе 2010-х гадоў, калі пяць разоў фінішаваў на 2 месцы, а таксама праходзіў у групавыя этапы эўракубкаў. У розыгрышы Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў АЕК прасунуўся ў плэй-оф гэтага турніру пасьля таго як дружына заняла 3 месца ў групе Лігі Эўропы, змагаючыся супраць кіеўскага «Дынама», «Рэна» і «Фэнэрбахчэ».

АЕК Лярнака
Поўная назва Αθλητική Ένωση Κίτιον
Заснаваны 1994
Горад Лярнака, Кіпр
Стадыён Нэо ГСЗ
Умяшчальнасьць: 13 032
Прэзыдэнт Андрэас Карапатакіс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2022—2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя рэдагаваць

AEK паўстаў 18 ліпеня 1994 году, калі прайшла аб’яднаньне лярнаскіх клюбаў ЭПА і «Пэзапарыкос»[2].

«Пэзапарыкос» і ЭПА рэдагаваць

«Пэзапарыкос» быў створаны ў 1924 годзе. У 1926 годзе колішнія гульцы «Пэзапарыкос» заснавалі ўласны клюб АМОЛ, што з грэцкае абрэвіятуры перакладаецца як Атлетычны адукацыйны лярнаскі клюб. У 1932 годзе два клюбы аб’ядналіся ў адзін, які атрымаў назву ЭПА. Аднак, у 1937 годзе група сябраў клюбу сышлі з ЭПА і аднавілі клюб «Пэзапарыкос».

ЭПА 50 разоў брала ўдзел у Першым дывізіёне і тройчы станавіўся чэмпіёнам Кіпру ў 1945, 1946 і 1970 гадах. Пяць разоў клюбу скарыўся Кубак Кіпру. Адзін сэзон клюб браў удзел у розыгрышу чэмпіянату Грэцыі, але хутка вярнуўся да ўдзел у айчынных спаборніцтвах. «Пэзапарыкос» правёў 49 сэзонаў у Першым дывізіёне. Двойчы ён станавіўся чэмпіёнам краіны ў 1954 і 1988 гадах, а таксама аднойчы здабываў Кубак Кіпру. Акрамя футболу, абодва клюбы мелі атлетычныя сэкцыі, якія таксама аб’ядналіся.

Па аб’яднаньні рэдагаваць

Па аб’яднаньні клюб адразу ўзяў удзел у розыгрышу Першага дывізіёну, але адразу посьпехаў ня меў. У 1996 годзе АЕК дасягнуў фіналу кубка краіны, але пацярпеў паразу ад АПОЭЛа.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Кенан Пірыч 1994
2   Аб Альфа Д’юнку (ар. Гранада) 2001
4   Аб Ненад Томавіч 1987
5   Аб Ісмаэль Касас 2001
7   ПА Густаву Ледыш 1992
8   Нап Франка Танг’я (ар. Одэнсэ) 2002
9   Нап Фран Соль 1992
10   Нап Іван Трычкоўскі (капітан) 1987
11   Нап Імад Фараж 1999
12   Нап Рафаэл Лопіш 1991
14   Аб Анхэль Гарсія 1993
15   Аб Хрвое Мілічавіч 1993
16   Нап Бруну Гама 1987
17   ПА Пэрэ Понс 1993
18   ПА Вільфрыд Каптум 1996
20   Нап Кларысмарыю Сантус 2001
21   Аб Нікас Энглезу 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   Бр Яга Эрэрын 1988
24   Аб Дані Энрыкеш 1997
27   Аб Валентэн Рабэрж 1987
28   Аб Факунда Санчэс 1990
29   ПА Ёргас Наум 2001
30   Аб Гэнры Бэйтс Андрэў 2001
33   Нап Лямпрас Канстанці 2005
34   Аб Андрэас Капсіс 2005
38   Бр Ёакім Тумпас 1999
41   Нап Матыяс Гансалес 2005
45   Нап Адам Дзюрча 1991
66   ПА Рафаіль Мамас 2001
71   ПА Марк Дымэрс 1993
78   Бр Андрэас Параскевас 1998
91   Аб Фанас Катэлярыс 1996
  Нап Марыс Дзіярдзіс 2004

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць