Ўі́льям Блэйк (па-ангельску: William Blake; 28 лістапада 1757, Лёндан — 12 жніўня 1827, Лёндан) — ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар, гравёр і містык.

Ўільям Блэйк
William Blake
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні William Blake
Нарадзіўся 28 лістапада 1757(1757-11-28)[1][2][3][…]
Лёндан
Памёр 12 жніўня 1827(1827-08-12)[4][2][3][…] (69 гадоў)
Лёндан
Пахаваны
Бацькі Джэймз Блэйк[d][5]
Кэтрын Эрмітэдж[d][5]
Сужэнец Кэтрын Блэйк[d][6][5]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, мастак, друкар, гравёр і містык
Гады творчасьці 1788—1827
Кірунак Рамантызм
Жанр гістарычны жывапіс[7], рэлігійны жывапіс[d][7], алегорыя[d][7], рэлігійнае мастацтва[d], міталягічнае малярства[d] і алегорыя
Мова ангельская мова[8]
Значныя творы «Песьні нявіннасьці», «Песьні вопыту»
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Блэйк нарадзіўся на Брод Стрыт, Голдэн Сквэр у доме нумар 28 у Лёндане ў сям’і дробнага гандляра. Ён ніколі не наведваў школу, атрымліваючы адукацыю дома, дзе яго вучыла маці. Бацькі Блэйка былі пратэстантамі і вельмі рэлігійнымі людзьмі, дзякуючы чаму, на жыцьцё мастака аказала значны ўплыў Біблія. У дзесяцігадовым узросьце праявіўся мастацкі талент і бацькі аддалі яго ў школу малюнку. У гэтым жа ўзросьце Блэйк, зацікавіўся гравёрнай справай і пачаў сам ствараць гравюры і іх калекцыянаваць, а таксама праявіўся яго талент як паэта. У 1771 годзе, калі яму споўнілася 15 гадоў, Блэйк пачаў працаваць у гравёрнай майстэрні Генры Басэра. Выбар такой прафэсіі быў вельмі складаным, таму што ў той час гравёры ня мелі асаблівай павагі. Гравёры, як прадстаўнікі ніжэйшай прафэсіі, мелі больш складанасьцяў пры паступленьні ў каралеўскую Акадэмію мастацтваў (The Royal Academy of Arts).

Першыя гады мастацкай дзейнасьці Блэйка складана назваць мастацкай кар’ерай, таму што ў майстэрні Басэра ён займаўся, ў асноўным, капіраваньне вядомых твораў, а таксама праектаваў мастацкія творы для багатых заказчыкаў і ілюстраваў кнігі. У 21-гадовым узросьце Блэйк распачаў самастойную гравёрную працу.

У 1779 годзе Ўільяму Блэйку змог паступіць у Каралеўскую акадэмію прыгожых мастацтваў, дзе ён праявіў сябе як крытык такіх мастакоў як Рубэнс. Блэйку вельмі падабалася клясычная прыгажосьць і блізкасьць да прыроды Рафаэля і Мікелянджэлё. У 1782 годзе Блэйк пазнаёміўся са сваім будучым мэцэнатам Джонам Флаксманам. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з Катарынай Бучэр, якая закахалася ў яго зь першага позірку. Яны пражылі разам да канца жыцьця, аднак дзяцей у іх не было.

У 1783 годзе выйшаў яго зборнік вершаў «Паэтычныя накіды», а ў наступным годзе, пасьля сьмерці бацькі, разам з братам Робэртам адкрылі друкарню, дзе Блэйк працаваў з выдаўцом Джозэфам Джонсанам, які быў вядомы сваімі радыкальнымі ідэямі. Дзякуючы яму, Блэйк пазнаёміўся з паэтам Ўільямам Ўордзвартам і захапіўся ідэямі францускіх рэвалюцыянэраў. У 1789 годзе, пасьля пачатку Францускай рэвалюцыі, зьявіўся зборнік яго вершаў «Песьні нявіннасьці», а ў 1794 — зборнік «Песьні вопыту», які быў напісаны ў пэрыяд якабінскага тэрору і расчараваньні Блэйка ў рэвалюцыі.

Паступова Блэйк пачаў набываць вядомасьць сярод аматараў мастацтваў, напрыклад яго працы спадабаліся заснавальніку «The National Gallery» Джорджу Кімбэрлянду.

Прыкладна ў 1800 годзе Блэйк пераехаў у невялікі гарадок Фэлхам у графтве Заходні Ўэсакс, дзе заняўся стварэньнем ілюстрацыяў для чужых вершаў. У гэтым пэрыядзе ўзьнікла кніга «Milton», якая ў сваёй прадмове мела верш «And Did Those Feet in Ancient Time», болей вядомы як гімн «Ерусалім», да якога ў 1916 годзе была напісана музыка Чарльзам Пэры. Пасьля гэтага яна стала адной з самых вядомы ангельскіх патрыятычных песень.

Пасьля вяртаньня ў Лёндан у 1802 годзе, Блэйк падпісаў кантракт з мастацкай групай «Shoreham Ancients», удзельнікі якой падзялялі яго погляды на мастацтва і не прымалі сучасныя ўплывы. Там ён знайшоў удзячных слухачоў, а таксама ўдаскалаіў сваю акварэлістычную тэхніку. У гэты пэрыяд, Блэйк пачаў працу «Jerusalem: The Emanation of the Giant Albion», якая была скончана ў 1820 годзе.

У канцы свайго жыцьця мастак заняўся ілюстрацыяй біблейскай Кнігі Ёва. Гэтыя ілюстрацыі выклікалі ўсеагульнае захапленьне і да нашых дзён параўноўваюцца з узроўнем мастацтва Рэмбранта.

Нягледзячы на тое, што большую частку свайго жыцьця Блэйк правёў у Лёндане, ён так і ня стаў вядомай асобай у мастацкім жыцьці гораду. Ён любіў працаваць у хатнім спакоі, разглядаючы свае гравюры як спосаб атрыманьня прыбытку, а не як мастацтва.

Ўільям Блэйк памёр у пэрыяд росквіту сваіх творчых сілаў. Быў пахаваны на лёнданскіх могілках Бангіл Філдз.

У гады жыцьця Блэйк не атрымаў вядомасьці, акрамя вузкага кола аматараў, але быў «адкрыты» пасьля сьмерці прэрафаэлітамі. Ён аказаў значны ўплыў на культуру ХХ стагодзьдзя.

Беларускія пераклады рэдагаваць

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі Р. Барадулін, Л. Баршчэўскі, А. Ф. Брыль, У. Лянкевіч, Я. Семяжон, М. Шчур, Г. Янкута ды інш.

  • Ўільям Блэйк. Выбранае / пер з ангельск. Мн., 2019. («Паэты плянэты»).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Raine K. William BlakeThames & Hudson. — ISBN 978-0-500-20107-7
  2. ^ а б William Blake (нід.)
  3. ^ а б William Blake (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. ^ а б Raine K. William BlakeThames & Hudson. — С. 208. — ISBN 978-0-500-20107-7
  5. ^ а б в Ackroyd P. Blake — 1995. — ISBN 978-1-85619-278-1
  6. ^ Raine K. William BlakeThames & Hudson. — С. 27. — ISBN 978-0-500-20107-7
  7. ^ а б в RKDartists (нід.)
  8. ^ Blake, William // CONOR.SI

Літаратура рэдагаваць

Спасылкі рэдагаваць