Іён Іліеску (па-румынску: Ion Iliescu; нар. 3 сакавіка 1930 году) — румынскі палітык, прэзыдэнт Румыніі ў 1989—1996 і 2000—2004 гадах.

Іён Іліеску
20 сьнежня 2000 — 20 сьнежня 2004
Папярэднік Эміль Канстанцінэску[d]
Наступнік Траян Бэсэску
13 сьнежня 2004 — 14 сьнежня 2008
22 лістапада 1996 — 10 сьнежня 2000
чэрвень 1990 — 29 лістапада 1996
Папярэднік Нікалае Чаўшэску
Наступнік Эміль Канстанцінэску[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 сакавіка 1930(1930-03-03)[1][2][3][…] (94 гады)
Партыя:
Сужэнец: Nina Iliescu[d]
Бацька: Александру Іліеску[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн заслугаў (Мальта) Collar of the Spanish Order of the Civil Merit Istiglal Order ордэн Грамадзянскіх заслугаў ордэн Зоркі Румыніі ордэн «За верную службу» National Order of Merit Grand Cross of the National Order For Merit Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу Ордэн Крыжа зямлі Марыі Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ ордэн падвойнага Белага крыжа ордэн Свабоды
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
ордэн Караля Таміслава ордэн Дастык I ступені ордэн «Зорка Рэспублікі Інданезіі» ордэн Заслуг Вугоршчыны ордэн Сэрафімаў ордэн Слана ордэн Белага арла Ордэн заслуг Польскай рэспублікі Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Польшчай» Вялікі крыж ордэна Вітаўта Вялікага ордэн Вітаўта Вялікага кавалер Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» ордэн Югаслаўскай зоркі ордэн Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія Order 23rd of August Order of the Yugoslavian Great Star Order of Sikatuna Medal of the Oriental Republic of Uruguay Grand Order of Mugunghwa

Паводле адукацыі — інжынэр-электрык, скончыў Політэхнічны ўнівэрсытэт у Бухарэсьце. Таксама вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце. У пачатку кар’еры працаваў у румынскай камуністычнай маладзёвай арганізацыі, быў сакратаром Цэнтральнага камітэту Саюзу камуністычнай моладзі, а таксама сябрам Цэнтральнага камітэту Румынскай камуністычнай партыі (1965). У 1967 годзе стаў міністрам па справах моладзі, але, страціўшы прыхільнасьць Нікалае Чаўшэску, быў хутка пераведзены на партыйную працу ў правінцыі. Быў сакратаром камітэту партыі ў Цімішаары і Ясах). У 1984 годзе быў прызначаны дырэктарам Тэхнічнага выдавецтва ў Бухарэсьце.

Як прадстаўнік апазыцыі супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску у канцы 1989 году стаў на чале Фронту нацыянальнага выратаваньня і ў сьнежні 1989 стаў часовым прэзыдэнтам Румыніі. У 1990 і 1992 гадах выбіраўся на гэтую пасаду падчас усеагульнх выбараў, а ў 1996 годзе саступіў дэмакрату Эмілу Канстанцінэску. Ажыцьцявіў пераўтварэньне ранейшай камуністычнай партыі ў Румынскую сацыял-дэмакратычную партыю. У 2000 годзе паўторна выйграў прэзыдэнцкія выбары, перамогшы ў другім туры нацыяналіста Карнэліў Вадзіма Тудора. Згодна з Канстытуцыяй, больш балятавацца ў прэзыдэнты ён ня меў права, таму ў сьнежні 2004 году замест яго выбраны прэзыдэнтам Румыніі Траян Башэску.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Ion Iliescu // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Ion Iliescu // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Ion Iliescu // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.