Ірына Цьвіла

украінская настаўніца, грамадзкая дзяячка, вайскоўка

Іры́на Цьвіла (укр. Ірина Володимирівна Цвіла; псэўданім — Лінза; 29 красавіка 1969, Кіеўшчына, Украіна — 25 лютага 2022, баі за Кіеў, Украіна) — украінская настаўніца, фотамастачка, пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, камбатантка, удзельніца расейска-ўкраінскай вайны, распачатай у 2022 годзе і баёў за Кіеў[1].

Ірына Цьвіла
Ірина Цвіла
29 красавіка 1969(1969-04-29)25 лютага 2022(2022-02-25) (52 гады)
Мянушка Лінза
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Украіна
Бітвы/войны Бітва за Кіеў 24 лютага 2022

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Ірына Цьвіла нарадзілася 29 красавіка 1969 году ў Кіеўскай вобласьці.

Пасьля атрыманьня пэдагагічнай адукацыі працавала ў Кіеўскай міжнароднай школе «Мэрыдыян» (да 2006 году). У 2014 годзе пайшла добраахвотніцай у батальён «Сеч».

Загінула 25 лютага 2022 году падчас баёў за Кіеў[2]. Разам зь ёй памёр ейны спадарожнік Дзьмітро.

Творчасьць рэдагаваць

Падчас Рэвалюцыі годнасьці і вайны займалася фатаграфіяй. У 2017 годзе адбылася пэрсанальная выстава ў вёсцы Сьвятапятроўскае, каля Кіева. Пісала тэксты пад сваім імем, а таксама пад псэўданімам і пазыўным Лінза. У 2017 годзе апублікавала свае занатоўкі пра вайну ў кнізе «Голос війни: історії ветеранів» (Голас вайны: гісторыі вэтэранаў)[3].

Ірына Цьвіла стала гераіняй кнігі «Дівчата зрізають коси» (Дзяўчаты зразаюць косы), якая атрымала Шаўчэнкаўскую прэмію[4].

Творы рэдагаваць

• Ірина Цвіла, Вперше. Жінки на війні з Росією // Голос війни: історії ветеранів, [ред. та упоряд. Л. Ганжа]. — Київ: Інтерньюз-Україна, 2017. — 223 с. ISBN 966-432-230-7.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Уладзіслаў Гарбацкі, Сіла вярбы, Новы час, 2 сакавіка 2022 г.
  2. ^ Ветеранка Ірина Цвіла загинула під час оборони Києва // Gazeta.ua. — 2022. — 25 лютого.
  3. ^ У Києві презентували книгу «Голос війни: історії ветеранів», Міжнародний фонд «Відродження», 12 сьнежня 2017 г.
  4. ^ Тетяна Забожко, У боях за Київ загинула ветеранка батальйону Січ Ірина Цвіла, Факти ICTV, 26 лютага 2022 г.