Ірына Касьцевіч

беларуская дзяржаўная дзяячка

Ірына Анатольеўна Касьцевіч (нар. 26 студзеня 1967, Менск) — міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Ірына Анатольеўна Касьцевіч
Міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
14 сакавіка 2017 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Папярэднік: Валеры Малашка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 26 студзеня 1967 (57 гадоў)
Сьцяг Беларускай ССР Менск, БССР
Адукацыя:
Узнагароды:

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ў 1989 годзе (плянаваньне прамысловасьці), Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь у 2002 годзе (эканоміка і кіраваньне на прадпрыемстве).

У 1989—1992 гадах — інжынэр-канструктар ЦНДІТК Менскага навукова-вытворчага аб’яднаньня «Цэнтрсістэм». У 1993—1994 гадах — эканаміст I катэгорыі, вядучы эканаміст упраўленьня статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Дзяржкамстату Рэспублікі Беларусь. У 1994—2002 гадах — вядучы эканаміст, галоўны эканаміст, начальнік упраўленьня статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2002—2006 гадах — начальнік упраўленьня статыстычнага плянаваньня і арганізацыі статназіраньні Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2006—2008 гадах — намесьнік Міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2008—2015 гадах — першы намесьнік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 28 студзеня 2015 году да 13 сакавіка 2017 году — намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы рэдагаваць