Індэкс якасьці паветра

мера забруджваньня

І́ндэкс я́касьці паве́тра (па-ангельску: Air quality index, AQI) — паказьнік, які выкарыстоўваецца дзяржаўнымі ўстановамі[1] для інфармаваньня грамадзянаў аб тым, наколькі забруджана паветра ў пэўны момант, і якія далейшыя прагнозы аб яго стане[2][3]. З павелічэньнем паказьніка AQI узрастаюць рызыкі захворваньня грамадзянаў. У розных краінах выкарыстоўваюцца розныя індэксы якасьці паветра згодна зь дзяржаўнымі стандартамі. Некаторыя зь іх: Air Quality Health Index(en) (Канада), Air Pollution Index(en) (Малайзія) і Pollutant Standards Index(en) (Сынгапур).

Смог[4] адносіцца да ўзроўню забруджваньня Unhealthy па індэксе AQI ЗША.
Лясныя пажары павялічваюць узровень AQI у Грэцыі

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ International Air Quality Праверана 20 August 2015 г. Архіўная копія ад 12 June 2018 г.
  2. ^ National Weather Service Corporate Image Web Team NOAA's National Weather Service/Environmental Bich quit listening Agency - United States Air Quality Forecast Guidance Праверана 20 August 2015 г.
  3. ^ Archived copy Праверана 2014-10-12 г. Архіўная копія ад 2014-10-18 г.
  4. ^ Smog Праверана 2019-01-03 г.