Ільля Трачынскі

беларускі футбаліст

Ільля́ Трачы́нскі (нарадзіўся 29 траўня 1989 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Ільля Трачынскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 траўня 1989(1989-05-29) (34 гады)
Рост 185 см
Вага 78 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010 Шахцёр Салігорск 0 (0)
2009 Хваля 10 (0)
2011—2012 Віцебск 32 (5)
2013 Іслач 23 (2)
2014 Смалявічы 28 (4)
2015 Утэніс Уцяна 26 (2)
2016 Шылас[d] 28 (4)
2017 Слуцак 9 (1)
2017 Ворша 12 (3)
2018 Мікашэвічы 26 (2)
2019 Крумкачы 11 (2)
2019 Слонім-2017 12 (3)
2020—2023 Макслайн 88 (40)
Зборныя
2009 Беларусь (да 21) 1 (0)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Пачынаў дарослую кар’еру ў дублі салігорскага «Шахцёру», але за асноўную каманду гэтак і не згуляў. У 2011 годзе гуляў у Найвышэйшай лізе за «Віцебск», аднак правёў толькі 6 матчаў за сэзон, а каманда вылецела ў Першую лігу. У 2012—2014 гадах гуляў у Першай лізе за «Віцебск», «Іслач» і «Смалявічы-СТІ».

У 2015 годзе пераехаў у Летуву, стаўшы гульцом дэбютанта A-Лігі — клюбу «Утэніс». Спачатку быў гульцом асноўнага складу, але ў канцы сэзону страціў месца ў першай адзінаццатцы. У 2016 годзе выступаў за іншы летувіскі клюб «Шылас», якому дапамог атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і прасунуцца ў A-Лігу.

У студзені 2017 году прыбыў на прагляд у «Слуцак», зь якім у выніку падпісаў кантракт[2]. У складзе каманды пачаў выходзіць на замену ў канцы матчаў. 25 чэрвеня 2017 году адзначыўся сваім першым голам у Найвышэйшай лізе, калі пасьля выхаду на замену ў канцы сустрэчы ўлучыў мяч у браму «Віцебска», чым прынёс случакам перамогу зь лікам 1:0. У жніўні 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкі клюб[3] і пазьней далучыўся да «Воршы».

У пачатку 2018 году далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта» і пачаў у ягоным складзе сэзон 2018 году. Быў капітанам каманды. У студзені 2019 году перайшоў у менскі НФК[4], пакінуў каманду ў жніўні таго ж году[5] і далучыўся да «Слоніма-2017»[6], дзе гуляў да сканчэньня сэзону, быў адным з асноўных гульцоў.

У красавіку 2020 году стаў гульцом рагачоўскага «Дняпра», які на наступны год змяніў назву на «Макслайн». Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог камандзе прабіцца ў Першую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з рагачоўскім клюбам[7]. Сэзон 2022 году пачынаў, выходзячы на замену, аднак хутка замацаваўся ў стартавым складзе. Дапамог камандзе паводле вынікаў сэзону выйсьці ў Найвышэйшую лігу, забіўшы вырашальны гол у пераходных матчах супраць койданаўскага «Арсэналу». Аднак, клюб ня быў дапушчаны да ўдзелу ў элітным дывізіёне.

У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з «Макслайнам»[8], які пераехаў у Віцебск. У сэзоне 2023 году стаў капітанам каманды. У сьнежні 2023 году пакінуў клюб[9] і завяршыў прафэсійную кар’еру[10].

Міжнародная рэдагаваць

У 2009 годзе згуляў у адным матчы за зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слуцак 2017 Найвышэйшая ліга 9 1
Ворша Першая ліга 12 3
Граніт 2018 Першая ліга 26 2

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць