Ільля Джугір

беларускі футбаліст

Ільля Джугір (нарадзіўся 11 лютага 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Аўтазаводзец-Трактар».

Ільля Джугір
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лютага 1999(1999-02-11)[1] (25 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Жодзін-Паўднёвы
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2019 Тарпэда-БелАЗ 1 (0)
2018 Мікашэвічы 11 (1)
2019 Крумкачы 10 (1)
2020 Ворша 19 (1)
2021 Кронан[d] 1 (0)
2022—4 Жодзін-Паўднёвы 53 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 лістапада 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». У 2016 годзе далучыўся да дублюючага складу клюбу, а ў лістападзе таго ж году склаў з клюбам доўгатэрміновую дамову. У 2017 годзе галоўны трэнэр жодзінцаў Ігар Крывушэнка запрасіў гульца да галоўнай каманды. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 16 верасьня 2017 году ў матчы супраць «Крумкачоў», які стаў адзіным у складзе клюбу ў найвышэйшым дывізіёне.

У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сэзону[2]. Першы свой матч згуляў супраць бабруйскай «Белшыны». Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. У сакавіку 2019 году аддадзены ў арэнду НФК[3]. У жніўні 2019 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ» з арэнды[4]. У красавіку 2020 году прыяднаўся да «Воршы», у складзе якой дэбютаваў 18 красавіка ў матчы супраць «Ліды».

У 2021 годзе згуляў толькі адзін матч у складзе спаўпецкага «Кронану». У 2022 годзе далучыўся да другалігавага клюбу «Жодзін-Паўднёвы», дзе стаў ключавым гульцом клюба. У лютым 2023 году працягнуў супрацу з клюбам, які прасунуўся ў Першую лігу. Цягам усяго сэзону футбаліст выступаў у клюбе ў ролі ключавога гульца пачатковага складу. З улікам ліквідацыі клюбу ў лютым 2024 году футбаліст далучыўся да сталічнага «Аўтазаводца-Трактара».

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2017 Найвышэйшая ліга 1 0
Граніт 2018 Першая ліга 11 1

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць