Ільля Алейнікаў (па-расейску: Илья Львович Олейников; 15 ліпеня 194711 лістапада 2012 — савецкі і расейскі актор тэатру й кіно, народны артыст Расеі (2001).

Ільля Алейнікаў
Илья Львович Олейников
Дата нараджэньня 15 ліпеня 1947
Месца нараджэньня Сьцяг СССР Кішынёў, СССР
Дата сьмерці 11 лістапада 2012
Месца сьмерці Сьцяг Расеі Санкт-Пецярбург, Расея
Прычына сьмерці рак лёгкіх
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг Расеі
Месца вучобы
Занятак актор, тэлевядучы
Псэўданімы Олейников
Дзеці Дзяніс Клявер[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0646250
Сайт gorodok.tv/cast_i… (рас.)

Біяграфія рэдагаваць

Ільля Алейнікаў (сапраўднае імя — Ільля Львовіч Клявэр) нарадзіўся ў Кішынёве 10 ліпеня 1947 году. У 1969 годзе скончыў Маскоўскае дзяржаўнае вучылішча цыркавога й эстраднага мастацтва. У 1969—1971 гадах служыў у войску, потым працаваў у Масканцэрце і Ленканцэрце артыстам размоўнага жанру.

Па парадзе Уладзімера Вінакура узяў сабе сцэнічны псэўданім «Алейнікаў» ад дзявочага прозьвішча жонкі Ірыны Алейнікавай.

У 1977 годзе разам са сваім партнэрам па сцэне Раманам Казаковым стаў ляўрэатам Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.

З 1968 году гуляў у кіно — усяго яго фільмаграфія налічвае больш за 20 твораў.

У 1993 годзе разам зь Юрыем Стаянавым стварыў тэлепраграму «Гарадок», якая выходзіла ў этэр да яго сьмерці. За тэлепраграму «Гарадок» ў 1996 годзе Алейнікаў атрымаў прэмію «ТЭФІ» у намінацыі «Найлепшы вядучы забаўляльнай праграмы».

У 2008 годзе напісаў і паставіў мюзыкл «Прарок», а ў 2010 годзе разам са сваёй жонкай выпусьціў альбом «Шансон на дваіх».

Памёр 11 лістапада 2012 году ў Санкт-Пецярбурзе [1]. Пахаваны ў Пушкіне на Казанскіх могілках.

Узнагароды рэдагаваць

  • Ляўрэат прэміі «ТЭФІ» у намінацыі «Найлепшы вядучы забаўляльнай праграмы» (1996)
  • Народны артыст Расеі (2001)
  • Ордэн Пашаны (2012)

Крыніцы рэдагаваць