Ілары Барашка

савецкі перакладнік, пісьменьнік

Ілары (Іларыён Мацвеевіч) Барашка (25 ліпеня 1905, Менск3 чэрвеня 1968, Масква) — беларускі савецкі празаік і перакладчык з беларускай мовы на расейскую[1].

Ілары Барашка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 ліпеня 1905(1905-07-25)
Памёр 3 чэрвеня 1968(1968-06-03) (62 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў БДУ ў 1930, кінаакадэмію ў Маскве ў 1938 годзе. Працаваў у пэрыядычным друку, на кінастудыі «Савецкая Беларусь» (1932-36). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасьля вайны ў міністэрствах культуры СССР і РСФСР.

Творчасьць рэдагаваць

Аўтар празаічных зборнікаў «У прасторы» (1926), «Камунары», «На розныя тэмы» (абодва 1931), «Блізкія далі» (1959), аповесьці «Рыгор Галота» (1929), вершаванага нарысу «Асінстан» (1931), сцэнараў фільмаў «Дняпро ў агні» (сумесна з Р. Кобецам), 1937, «Якуб Колас — народны паэт Беларусі», «Георгій Скарына» (1963) і іншых[1].

Пераклаў з беларускай мовы шэраг драматургічных твораў, у прыватнасьці, п’есу А. І. Маўзона «Канстанцін Заслонаў».

Бібліяграфія рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Барашка Илари // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.

Літаратура рэдагаваць

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7