Ізэт Хайравіч

басьнійскі футбаліст

Ізэт Хайравіч (па-басьнійску: Izet Hajrović; нарадзіўся 4 жніўня 1991 году, Бруг, Швайцарыя) — басьнійскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны. Вядомы дзякуючы сваім дрыблінгавым і плэймэйкерскім здольнасьцям[4].

Ізэт Хайравіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 жніўня 1991(1991-08-04)[1][2][3][…] (32 гады)
Рост 177 см
Вага 71 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2014
2014
2014—2018
2015—2016
2018—2021
2021—2022
Грасгопэр
Галатасарай
Вэрдэр
Эйбар (арэнда)
Дынама Загрэб
Арыс Тэсалёнікі
91 (20)
8 (0)
38 (2)
7 (0)
56 (6)
9 (0)
Зборныя
2012
2013—
Швайцарыя
Босьнія і Герцагавіна
1 (0)
27 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 сакавіка 2022.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2019.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Ізэт правёў 9 гадоў у сыстэме швайцарскага клюбу «Грасгопэр» з 2000 па 2009 гады. Менавіта ў сэзоне 2009—2010 гадоў ён здолеў стаць гульцом асноўнага складу каманды, гуляючы на пазыцыі атакуючага ўскрайняга паўабаронцы.

7 студзеня 2014 году Хайравіч афіцыйна перайшоў у турэцкі клюб «Галатасарай» за 3,5 млн эўра, падпісаўшы 4,5-гадовы кантракт[5]. Паводле словаў гульца менавіта ягонае басьнійскае паходжаньне і іслам сталіся аднымі з чыньнікаў пераходу ў «Галатасарай». Дэбютным для гульца стаў матч супраць «Бурсаспору», калі ён выйшаў на замену ў другой палове, а клюб атрымаў перамогу зь лікам 6:0.

Пасьля падачы скаргі ў ФІФА на тое, што ён не атрымаў аніякіх выплатаў ад «Галатасараю», яму далі права перайсьці на правах вольнага агента ў іншы клюб. 10 ліпеня 2014 году Хайравіч падпісаў 4-гадовы кантракт зь нямецкім «Вэрдэрам»[6].

Міжнародная рэдагаваць

14 лістапада 2012 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Швайцарыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Тунісу, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне.

У чэрвені 2013 году Хайравіч абвесьціў пра жаданьне гуляць за зборную Босьнію і Герцагавіны[7]. Паколькі Ізэт згуляў за зборную Швайцарыі толькі ў адным таварыскім матчы, то праблемаў са зьмяненьнем футбольнага грамадзянства ня ўзьнікла і ўжо 6 верасьня гулец дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны.

Дасягненьні рэдагаваць

«Грасгопэр»:

«Галатасарай»:

«Дынама»:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць