Ізва

рака ў Беларусі, левы прыток Нёману

І́зва (у высокай і сярэдняй плыні — Íзаўка) — рака ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток Нёману. Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 141 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7‰.

Рака
Ізва
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ладзенікі
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 26 км
Плошча басэйну 141 км²
Нахіл воднай паверхні 2,7 ‰

Пачынаецца на заходніх схілах Наваградзкага ўзвышша (каля вёскі Ладзенікі), упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад вёскі Руда. Цячэ пераважна лесам, у сярэдняй плыні — глыбока ўрэзанай далінай[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 183

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 183