Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Урублеўскі.

Ігнацы Ўрублеўскі (1858, в. Голні Гарадзенскай губэрні — 1953, Варшава, Польшча) — жывапісец, графік, майстар прыкладнога мастацтва.

Ігнацы Ўрублеўскі
Дата нараджэньня 1858
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1953[1][2]
Месца сьмерці
Занятак маляр

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў Рысавальную школу В. Герсана ў Варшаве. Супрацоўнічаў са шматлікімі часопісамі, куды даваў малюнкі са сваіх вандровак.

У канцы 1880-х-1890-х гг. ім былі выкананы партрэты сваякоў — Ельскіх: Аляксандра (1888), Ксаверыя Паўла (1894), Лявона (1910?). Да іх ліку належыць акварэльны «Партрэт Людвіга Ельскага» — унука роднага брата дзеда Ўрублеўскага. Маляваў для «Памятнай кнігі да 100-годзьдзя Адама Міцкевіча», якая выйшла ў Варшаве. Выканаў альбом рыцінаў сухой іголкай, прысьвечаных Нясьвіскаму замку (1907). Спраектаваў будынак мастацкага музэю ў Менску (1919).

Літаратура рэдагаваць

  • Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі. — Мінск: «Чатыры чвэрці», 2014. — С. 152. — 600 ас.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Ігнацы Ўрублеўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Ignacy Wróblewski // NUKAT — 2002.
  2. ^ Ignacy Wróblewski // MAK (пол.)