Ігналі́на (па-летувіску: Ignalina, па-польску: Ignalino) — горад у паўночна-ўсходняй Летуве ва Ўцянскім павеце. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ігналінскага раёну. Колькасьць насельніцтва складае каля 6,5 тыс. чалавек. У навакольлі гораду ў 1974 годзе быў утвораны Аўкштоцкі нацыянальны парк плошчай 21 100 га, у якім існуюць шматлікія азёры (каля 100), і старажытныя лясы. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Ігналіна
лет. Ignalina
Герб Ігналіны
Першыя згадкі: 1810
Горад з: 1950
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Плошча: 6,9 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 5053 чал.
шчыльнасьць: 732,32 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°20′24″ пн. ш. 26°9′24″ у. д. / 55.34° пн. ш. 26.15667° у. д. / 55.34; 26.15667Каардынаты: 55°20′24″ пн. ш. 26°9′24″ у. д. / 55.34° пн. ш. 26.15667° у. д. / 55.34; 26.15667
Ігналіна на мапе Летувы
Ігналіна
Ігналіна
Ігналіна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ignalina.lt/

Назва гораду паходзіць ад папулярных у Летуве імёнаў Ігнас і Ліна.

Ігналіна быў заснаваны ў 1810 годзе, пасьля акупацыі мясцовых земляў Расейскай імпэрыяй. Хуткае разьвіцьцё горад атрымаў пасьля таго, як тут прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург у 1866 годзе. У канцы ХІХ стагодзьдзя горад быў вядомы сваёй прамысловасьцю, але ў нашы дні значна большае разьвіцьцё атрымаў турызм у Нацыянальны парк.

Ад назвы гораду ўзяла назву пабудаваная ў часы СССР Ігналінская атамная станцыя чарнобыльскага тыпу (РБМК-1500). Разам з электрастанцыяй быў пабудаваны горад Вісагіня, у якім жывуць працоўныя электрастанцыі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Ігналінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў