Ігар Пушкін

беларускі гісторык, тэлевядучы, краязнавец

Ігар Аляксандравіч Пушкін (нар. 22 траўня 1964 году, Ворша) — беларускі гісторык, тэлевядучы, краязнавец. Кандыдат гістарычных навук (2002), дацэнт (2005). Першы дырэктар Музэю гісторыі гораду Магілёва (1992—2001).

Ігар Пушкін
Ігар Аляксандравіч Пушкін
Дата нараджэньня 22 траўня 1964(1964-05-22) (59 гадоў) або 1964[1]
Месца нараджэньня Ворша, Віцебская вобласьць
Месца вучобы Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова
Занятак гісторык
Навуковая сфэра гісторыя, краязнаўства
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў Аршанскую пэдагагічную вучэльню (1983), гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту (завочна, 1989), завочную асьпірантуру Інстытуту гісторыі НАНБ (1999). У Інстытуце гісторыі ў 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці. 1920-я гг.» (Навуковы кіраўнік: чалец-карэспандэнт НАН РБ Іван Марчанка; акадэмік НАН РБ Міхаіл Касьцюк)[2]. Дацэнт (2005).

Працаваў настаўнікам у СШ №36 г. Магілёва (1983—1985), майстар працоўнага навучаньня ПТВ №14 г. Магілева (1985—1986), старшынём прафбюро навучэнцаў ПТВ № 14 прафкама аўтазавода імя С.Кірава (1986—1991), карэспандэнтам магілёўскай газэты «Ратуша» (1991—1992), дырэктарам музэю гісторыі Магілёву (1992—2001). З 2001 старэйшы выкладчык, дацэнт катэдры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту харчаваньня (з 2021 г. - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогіяў).

Навуковая дзейнасьць рэдагаваць

Займаецца дасьледаваньнем гісторыі і культуры Беларусі, гораду Магілёва, нацыянальных меншасьцяў Беларусі ў ХХ ст., антысавецкага ўзброенага супраціву.

Ініцыятар і арганізатар правядзеньня Міжнародных навуковых канфэрэнцыяў пад агульнай назвай «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасьць» (1998, 2001, 2003, 2005, 2007, 2011, 2021), навуковы кіраўнік III, IV, V, VII, Х, ХІІ (2021 г.) канфэрэнцыяў. Адзін зь арганізатараў Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Праблемы і перспектывы станаўленьня грамадзянскай супольнасьці» (20-21 траўня 2010, МДУХ), Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Роля этнічнай, моўнай і культурнай разнастайнасьці ў сучасным грамадзтве» (29-30 траўня 2014, МДУХ), Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Ад Магдэбургскага права да сучаснага самакіраваньня» (28 студзеня 2017, Магілёў), Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Кадравая і антыкарупцыйная палітыка як фактары развіцця грамадзянскай супольнасці» (24-25 мая 2018, МДУХ). Адзін зь ініцыятараў аднаўленьня выданьня і сябра рэдакцыйнай рады часопісу «Магілёўская даўніна» (1993—2001).Уваходзіў у склад Беларускага гістарычнага таварыства (2002—2009).Адзін з ініцыятараў, стваральнікаў і першы дырэктар Музэю гісторыі гораду Магілёва (1992—2001). Аўтар больш за 300[3] навуковых, навукова-папулярных і вучэбна-мэтадычных публікацыяў.

Грамадзкая дзейнасьць рэдагаваць

У 1998—2001 гг. вядучы гісторыка-пазнавальных радыёпраграмаў на «Новым радыё Магілёў». У 1999—2011 гг. стваральнік гістарычных тэлеперадач для Магілёўскага абласнога і гарадскога тэлебачаньня. У 2001—2008 гг. суаўтар і вядоўца цыклю гістарычных перадач «З гісторыяй поруч» на прыватным гарадзкім тэлеканале «2 канал. Магілёў».

Адзін зь ініцыятараў і суаўтар (разам з В.Валадзьковай) першай вучэбнай праграмы «Магілёвазнаўства» для навучальных школ гораду Магілёва. У 1995 годзе першым апрабаваў выкладаньне курсу «Магілёвазнаўства» на базе 7 клясаў у СШ № 30 (Нацыянальная гімназія).

Зьяўляўся актыўным сябрам і адным з кіраўнікоў культурна-асьветніцкай суполкі беларусаў г. Магілёва «Машэка» (1989—1999). Захапляўся аматарскім тэатрам пад кіраўніцтвам рэжысэра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Валянціна Ермаловіча (брат Міколы Ермаловіча).

Адзін зь арганізатараў усталяваньня ў Магілёве памятных дошак у гонар: асьветніка Георгія Каніскага (1992), друкара Сьпірыдона Собаля (1993), кіраўніка абароны г. Магілёва ў 1941 г. генэрала М. Раманава (1994), заслужанага дзеяча культуры Беларусі, тэатральнага рэжысэра Вялянціна Ермаловіча (2015).

Удзельнічаў ва ўстаноўчым зьезьдзе Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ў 1990 годзе, быў дэлегатам пятага, шостага і сёмага зьездаў беларусаў сьвету (2009, 2013, 2017). Уваходзіў у склад арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы і правядзеньні першага Міжнароднага фэстывалю духоўнай хрысьціянскай музыкі «Магутны Божа» (1993). У 1993—1995 гг. працаваў у складзе аргкамітэту па правядзеньню фэстывалю.

Сябра гарадзкой камісіі па тапаніміцы і ўшанаваньні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва пры Магілёўскім гарвыканкаме (1992—2021) і архітэктурна-будаўнічага савета пры ўпраўленьні архітэктуры і градабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама (2014—2020); сябра грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» (1995—2021), ГА ЗБС «Бацькаўшчына» (1990-2021).

У 2015—2016 гг. адзін з выканаўцаў грамадзкага праекту «Магдэбургскія традыцыі на Магілёўшчыне» (кіраўнік праекту У. Лапцэвіч). У 2015 г. былі праведзены круглыя сталы аб традыцыях Магдэбурскага права ў Шклове, Чавусах, Чэрыкаве, Бялынічах, Крычаве, Горках, Бабруйску. У 2016 г. былі выраблены, падараваны і ўсталяваны з удзелам грамадзкасьці і мясцовых уладаў гранітныя інфармацыйныя дошкі аб Магдэбурскім праве ў Чэрыкаве, Чавусах і Бялынічах.

Навуковыя публікацыі рэдагаваць

  • «История Могилёвского еврейства. Кн. 1, Кн.2, Ч. І, ІІ, ІІІ» (2002, 2006, 2009, 2011 калектыў аўтараў)
  • «Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці, 20-я гады XX ст.» (манаграфія, Магілёў, 2004)
  • «История профсоюзного движения Могилёвщины» (2005, разам з А. Агеевым)
  • «Нацыянальныя супольнасці Беларусі: грамадска-палітычная і культурна-асветніцкая дзейнасць (1990—2005 гг.)» (манаграфія, Магілёў, 2007)
  • Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады ХХ ст.). — Смаленск: Русіч, 2008. — 192 с. — 500 ас. — ISBN 5-93527-012-0
  • «Узброены супраціў ва Ўсходняй Беларусі (20—30-я гады ХХ ст.)» (Менск: Медысонт, 2009)
  • Удзел нацыянальных меншасцей у грамадска-палітычным жыцці Савецкай Беларусі (1919–1990 гг.). — Менск: БДУ, 2010. — 320 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-476-866-3
  • «Места памяти русской истории: монография» (Варонеж, 2010, калектыў аўтараў)
  • «Политика управления этнокультурным разнообразием в Беларуси, Молдове и Украине: между советским наследием и европейскими стандартами: монография» (Вильнюс: ЕГУ, 2014, калектыў аўтараў)
  • «Нацыянальны сегмент грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь» (манаграфія, Магілёў: МДУХ, 2015, калектыў аўтараў)
  • Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917–1918): (манаграфія, Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2017, разам з А. Агеевым)
  • Грамадзянская супольнасць і дзяржава. Станаўленне беларускага самакіравання (Магілёў:  МДУХ, 2017, разам з А. Агеевым)
  • Шляхамі БНР: Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (манаграфія, Гродна, 2018, калектыў аўтараў)
  • Латвия–Беларусь: 1918–2018 : [коллективная монография] (Минск: Четыре четверти, 2018).
  • Грамадская і культурна-асветніцкая дзейнасць нацыянальных меншасцей у Беларускай ССР (1919-1991) : манаграфія (Магілёў : МДУХ, 2018)
  • История белорусской государственности. В 5 т. Т. 5. Национальная государственность на переломе эпох (вторая половина ХХ – начало ХХІ в.) / А. А. Коваленя [и др.] ; отв. ред. Н. В. Смехович ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск : Беларуская навука, 2020. – 759 с. (калектыў аўтараў)
  • Кадравы патэнцыял прамысловасці ўсходніх рэгіёнаў БССР (1944–1991) : манаграфія (Магілёў : БДУТ, 2022. – 302 с., разам з А. Агеевым)

Вучэбна-метадычныя публікацыі рэдагаваць

Навукова-папулярныя і краязнаўчыя публікацыі рэдагаваць

  • «Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах» (2-е выд., 1999, разам з А. Агеевым, І. Марзалюком)
  • «Магілёў на скрыжаванні» (2-е выд., 2000, разам з А. Агеевым)
  • «Перекрёстки Могилёвской истории» (2004, разам з А. Агеевым, Я. Клімуцём)
  • «Могилёвщина. Легенды, события, люди» (2-е выд., 2008, разам з І. Курковым)
  • Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку (Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016, калектыў аўтараў)
  • Горад, які быў (Магілёў, 2018, калектыў аўтараў)

Узнагароды й прэміі рэдагаваць

  • Памятны знак «2000 год хрысціянству» (2000).
  • Ляўрэат прэміі «Дасягненьне» Магілёўскага гарвыканкаму ў намінацыі «навука» (2003).
  • ягонае імя ўнесена ў «Кнігу гонару горада Магілёва» (2004).
  • мэдаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005)
  • Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).
  • «Чалавек году — 2013» г. Магілёву (За дзейнасць па захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны)
  • Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).

Крыніцы й заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Puškìn, Ìhar Aljaksandravìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці, 20-я гады XX ст. : Дыс…. канд. гіст. навук / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т гісторыі. Мінск, 2002. 145 с.
  3. ^ Пушкін І. А. // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХІ столетия: биобиблиогр. справ. / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С.310

Літаратура рэдагаваць

  • Пушкин И. А. // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела: Энциклопедия. — Минск: УП «Энциклопедикс», 1999. — С. 134;
  • Пушкин И. А. // Кто есть Кто Деловой мир СНГ: Энциклопедия. — Минск: УП «Энциклопедикс», 2001. — С. 170;
  • Пушкін І. А. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мінск: БелЭн, 2003. — С. 427;
  • Пушкин И. А. // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ: Энциклопедия. — Минск: УП «Энциклопедикс», 2006. — С. 305;
  • Пушкін І. А. // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХІ столетия: биобиблиогр. справ. / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С. 309—310.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць