Ігар Лосік

беларускі блогер

І́гар Ло́сік (20 траўня 1992, Баранавічы) — беларускі блогер, адміністратар папулярных каналаў у твітэры і тэлеграм «Беларусь головного мозга», палітычны вязень.

Ігар Лосік
Род дзейнасьці блогер
Дата нараджэньня 20 траўня 1992 (31 год)
Месца нараджэньня Баранавічы, Берасьцейская вобласьць, Беларусь
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы БарДУ
Прафэсія блогер
Гады дзейнасьці з 2000
Вядомы як з 2012
Жонка Дар’я Лосік
Дзеці дачка
Узнагароды
Мэдаль Ордэна Пагоні

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў Баранавічах, яго бацькі працуюць у «Белтэлекаме». Адвучыўся на настаўніка замежных моваў у Баранавіцкім дзяржаўным унівэрсытэце, але па спэцыяльнасьці не рабіў — яму выдалі свабодны дыплём, бо не змаглі разьмеркаваць па месцы жыхарства.

Папулярнасьць яго старонка ў твітэры набыла ў 2014 годзе, пасьля зьяўленьня расейскіх войскаў у Крыму і пачатку канфлікту на Данбасе.

25 чэрвеня 2020 году ў доме ў Баранавічах, дзе жыве Ігар Лосік зь сям’ёй, прайшоў вобшук, пасьля якога яго затрымалі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Адразу яго завезьлі ў Менскі ІЧУ, а потым у СІЗА №1 на вул. Валадарскага. Праваабарончай супольнасьцю Ігар Лосік прызнаны палітвязьнем[1]. 9 ліпеня 2020 году шэфства над палітвязьнем узяў Мануэль Сарацын, дэпутат Бундестагу[2][3]. 15 сьнежня яму прад’явілі новае абвінавачваньне па п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». У знак пратэсту Ігар Лосік абвясьціў бестэрміновую галадоўку. Жонка Ігара, Дар’я Лосік у знак салідарнасьці з мужам таксама абвясьціла галадоўку, але празь некалькі дзён спыніла яе. Ігар Лосік працягваў галадаваньне яшчэ некалькі дзён.

14 сьнежня 2021 году Гомельскі абласны суд на выязным паседжаньні ў сьледчым ізалятары вырак Ігар Лосіка да 15 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму паводле 2-х артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі за: 1) распальваньне сацыяльнай варожасьці (3-я частка 130-га артыкула), 2) ладжаньне масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293). Разам зь ім выраклі яшчэ 5 чалавек. Паводле 4-х артыкулаў Крымінальнага кодэксу блогера Сяргея Ціханоўскага — да 18 гадоў зняволеньня, праграміста Зьмітра Папова за мадэрацыю сацсетак і апэратара Арцёма Сакава — да 16 гадоў узмоцненага рэжыму. Блогера Ўладзімера Цыгановіча — да 15 гадоў узмоцненага рэжыму паводле аднолькавых 2-х артыкулаў КК Беларусі, а старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколу Статкевіча — да 14 гадоў асаблівага рэжыму за ладжаньне масавых беспарадкаў[4]. Таксама з 6 абвінавачаных пастанавілі спагнаць 3,5 млн рублёў (1,4 млн даляраў)[5]. Вырак вынес судзьдзя Мікалай Доля[6].

Сям’я рэдагаваць

Бацькі Ігара Лосіка працуюць у «Белтэлекаме».

Блогер жанаты, з жонкай Дар’яй пазнаёміўся ў 2009 годзе — па ліставаньні ў «У Кантакце». Ажаніліся яшчэ студэнтамі, у іх расьце дачка.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ігар Лосік, Вясна
  2. ^ #WeStandBYyou (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-07-09). Праверана 2021-09-09 г. Архіўная копія ад 2021-07-21 г.
  3. ^ Hungerstreik beendet: Solidarität mit politischen Gefangenen in Belarus! (ням.). Фонд Гайнрыха Бёля(uk) (2021-01-27). Праверана 2021-09-09 г. Архіўная копія ад 2021-01-29 г.
  4. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Вырак па крымінальнай справе групы Ціханоўскага-Статкевіча вынесены ў Гомелі // Белтэлерадыёкампанія, 14 сьнежня 2021 г. Праверана 15 сьнежня 2021 г.
  5. ^ Блогер Сяргей Ціханоўскі прысуджаны да 18 год калёніі ўзмоцненага рэжыму // Газэта «Зьвязда», 14 сьнежня 2021 г. Праверана 15 сьнежня 2021 г.
  6. ^ Да 18 гадоў зьняволеньня // Беларуская служба Радыё «Свабода», 14 сьнежня 2021 г. Праверана 15 сьнежня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць