Ігар Варашкевіч

беларускі рок-музыка, маляр

Ігар Варашкевіч (нар. 15 жніўня 1960, Баранавічы) — беларускі рок-музыка. Скончыў тэатральна-мастацкі інстытут, мастацка-прамысловы факультэт, спэцыялізацыя — інтэр’еры.

Ігар Варашкевіч
Ігар Варашкевіч на «Басовішчы–2008»
Дата нараджэньня 15 жніўня 1960(1960-08-15) (63 гады)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак маляр, сьпявак
Гады дзейнасьці 1983 — цяпер
Жанры рок, блюз
Інструмэнты гітара
Гурты «Бонда», «Рокіс», «Крама»

У 1983—1989 гадах быў вакалістам, потым лідэрам гурта «Бонда»[1]. Пасьля распаду «Бонды» ў 1989 годзе сышоў у гурт «Рокіс», які ў 1991 годзе пераўтварыўся ў гурт «Крама». Грае ў «Краме» дагэтуль. У 2008 годзе ў менскай галерэі «Подземка» прайшла выстава мастацкіх прац Ігара Варашкевіча, арганізаваная ім разам з мастачкай Нікай Сандрас.

Мае сына.

Літаратура рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць