Іван Пратасеня

беларускі мастак

Іван Міхайлавіч Пратасе́ня (1 лютага 1931, в. Знамя (да 1946 году в. Старцавічы) Слуцкага раёну Менскай вобласьці - 26 лютага 2022[2]) — беларускі мастак-акварэліст.

Іван Пратасеня
Дата нараджэньня 1 лютага 1931(1931-02-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 лютага 2022(2022-02-26)[1] (91 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Ковід-19[1]
Месца вучобы
Занятак маляр, акварэліст
Месца працы

Таксама працуе ў кніжнай графіцы, у тым ліку афармляе часопісы. Значная частка станковых твораў прысьвечаная выдатным асобам беларускай гісторыі — пісьменьнікам, беларускім помнікам архітэктуры, гістарычнай тэматыцы.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1957 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню (Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава). З 1964 году ўдзельнічаў у мастацкіх выставах[3]. У 1965 стаў выпускніком Маскоўскага паліграфічнага інстытуту. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1958 годзе ў Дзяржаўным камітэце па тэлебачаньні і радыё. Таксама працаваў у выдавецтве «Ураджай», ад 1972 да 1984 году — мастацкім рэдактарам выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя» (Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі). Ад 1973 году сябар Беларускага саюза мастакоў[2]. Ад 1985 да 2000 году працаваў у часопісе «Работніца і сялянка» (Алеся).

Сярод твораў пэйзажы «Лагойшчына» (1969), «Навальніца над Нараччу» (1972), «Стары Браслаў» (1976), «Восень у Вязынцы» (1980), «Вечны кліч. Адвечнае» (1982), «Вячэрні звон» (1998). Стварыў шэраг тэматычных карцін, сярод якіх «Мэлёдыя роднага краю» (1969), «Случчына мая, мае бацькі» (1971), «Маці. Прысьвячаецца Н. Ф. Купрыянавай і яе сынам» (1975), «Вясельле ў Падгор’і» (1978), «Набат 1863 г. К.Каліноўскі і Марыся» (1989), «Трывожныя сны ветэрана» (1995); трыпціх «Баляда» (памяці Адама Міцкевіча; 1998); партрэтаў Пятруся Броўкі і «Думы Цёткі (Алаіза Пашкевіч)» (1976), «Кірыла Тураўскі» (1979), «Разьвітаньне ў Ляўках Я.Коласа і Я.Купалы» (1982), «Кветкі Радзімы. Францыск Скарына» (1988), «Асьветніца Эўфрасіньня Полацкая» (1990), «Партрэт бацькі» (1999), «Белы конь майго дзяцінства»[4].

Яго творы ўключаныя ў аль­бом «Слуц­кая па­літра»[5] (2010).

У сьнежня 2010 г. Пратасеня перадаў у дар Дзяржаўнаму музэю гісторыі беларускай літаратуры шэраг сваіх графічных твораў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Протасеня Иван Михайлович
  2. ^ а б Протасеня Иван Михайлович (рас.) Наши люди
  3. ^ Пратасеня Іван Міхайлавіч Наследие Слуцкого края
  4. ^ Пратасеня Іван Міхайлавіч Беларусь у асобах i падзеях
  5. ^ Слуцкая палитра / Сост. Серик Н. Г. — РИУ «Литература и Искусство». 2010. — 64 с.

Літаратура рэдагаваць

  • Пратасеня Іван Міхайлавіч // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 24.
  • Піскун В. Паціна даўняга часу // «Культура», № 51 (971). 2010, 18—24 сьнежня
  • Слуцкая палитра / Сост. Серик Н. Г. — РИУ «Литература и Искусство». 2010. — 64 с.
  • Ціткоўскі І. Юбілей мастака // «Інфа-Кур’ер». 2006, 2 лют.