Ёсіф Бродзкі

расейска-амэрыканскі паэт

Ёсіф Алякса́ндравіч Бро́дзкі (па-расейску: Иосиф Александрович Бродский; 24 траўня 1940, Ленінград — 28 студзеня 1996, Нью-Ёрк) — выбітны савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году, паэт-ляўрэат ЗША ў 1991—1992 гадох. Меў вялізарную папулярнасьць сярод ленінградзкае інтэлігенцыі.

Ёсіф Бродзкі
Иосиф Бродский
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Иосиф Александрович Бродский
Нарадзіўся 24 траўня 1940
Ленінград, СССР
Памёр 28 студзеня 1996 (55 гадоў)
Нью-Ёрк, ЗША
Пахаваны
Сужэнец Марыя Садзані[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, эсэіст, драматург
Гады творчасьці 1956—1996
Кірунак постмадэрнізм
Жанр паэзія
Мова расейская
Прэміі Нобэлеўская прэмія (1987)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Бацькі Бродзкага былі габрэямі. Зь імі ён правёў сваё юнацтва ў горадзе Ленінград. Там скончыў школу-сямігодку. Потым працаваў у моргу, кацельнай, на заводзе. У 1964 быў асуджаны за дармаедзтва на пяць гадоў прымусовай работы ў Архангельскую вобласьць. Але пад ціскам міжнароднай грамадзкасьці быў вызвалены пасьля 18 месяцаў. У 1972 годзе быў высланы з СССР у Вену. Затым ён пераехаў у Нью-Ёрк, дзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства. У СССР больш не вяртаўся. Памёр ад інфаркту ў сьне. Пахаваны ў Вэнэцыі (Італія).

Творчасьць рэдагаваць

Вершы пачаў пісаць напрыканцы 1950-х. Да таго ж часу адносяцца і ягоныя першыя пераклады (песьні Бітлз). Творы распаўсюджваюцца ў самвыдаве. Чатыры паэмы Бродзкага былі апублікаваныя ў Ленінградзкіх анталёгіях у 1966 і 1967 гг.[1] Падчас жыцьця ў ЗША піша вершы і эсэ па-ангельску, займаецца перакладамі на расейскую, выкладае ва ўнівэрсытэтах.

У 1986 годзе ангельскамоўная кніга Бродзкага «Less Than One» («Менш за адзінку») была прызнаная найлепшым літаратурна-крытычным творам у ЗША. У 1987 годзе Бродзкі атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Ён зьяўляўся таксама ляўрэатам стыпэндыі Макартура, Нацыянальнай кніжнай прэміі. Быў прызнаны як паэт-ляўрэат ЗША, як ганаровы грамадзянін гораду Санкт-Пецярбургу.

Пераклады на беларускую рэдагаваць

Бродзкага перакладалі Алесь Чобат[2], Вадзім Болбас, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Вера Бурлак, Марыя Мартысевіч, Алеся Алейнік.

У кастрычніку 2022 году суд Цэнтральнага раёну Менска прызнаў экстрэмісцкім беларускамоўнае выданьне «Баляды пра маленькi буксыр»[3].

  • Бродскі, І. Калядная зорка / Перакл. А. Хадановіча // Наша ніва. — 2004. — № 48.
  • Бродскі, І. Туга і спакой. Раньнія вершы / Пераклады і прадмова В. Болбаса. — Гомель, 2015. — 100 с.
  • Бродскі, І. А. Балада пра маленькі буксір / Іосіф Бродскі ; пер. з рус. Алесі Алейнік. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2022. — 40 с. : іл.  ISBN 978-985-7283-05-7.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ "Joseph Brodsky - Biographical". Nobelprize.org. Nobel Media AB 2014. Праверана 6 Dec 2015 г.
  2. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  3. ^ У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Уладзіміра Арлова і нобелеўскага лаўрэата Іосіфа Бродскага Новы час Праверана 2022-11-23 г.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць