Ёнас Гофман

нямецкі футбаліст

Ёнас Гофман (па-нямецку: Jonas Hofmann; нарадзіўся 14 ліпеня 1992 году, Гайдэльбэрг, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Баер» і нацыянальную зборную Нямеччыны.

Ёнас Гофман
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 ліпеня 1992(1992-07-14)[1][2] (31 год)
Рост 176 см
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баер
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2013
2013—2016
2014—2015
2016—2023
2023—
Барусія Дортмунд II
Барусія Дортмунд
Майнц (арэнда)
Барусія Мёнхэнглядбах
Баер
71 (15)
38 (3)
10 (3)
184 (40)
25 (5)
Зборныя
2020— Нямеччына 23 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 кастрычніка 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Гофман пачынаў у клюбе «Рот», пакуль у 2004 годзе не пераходзіць у моладзёвую каманду «Гофэнгайму». У сэзоне юнацкай Бундэсьлігі (да 19 гадоў) 2010—2011 гадоў забіў за «Гофэнгайм» (да 19 гадоў) 9 галоў у 18 матчах. У красавіку 2011 году дэбютаваў за «Гофэнгайм II» у матчы супраць «Мюнхэн-1860 II». Усяго ў Рэгіянальнай лізе правёў 5 матчаў і забіў у іх 2 галы.

Перад сэзонам 2011—2012 гадоў Гофман перайшоў у дортмундзкую «Барусію II». 6 жніўня 2011 дэбютаваў за «Барусію II» у матчы з «Кайзэрсьляўтэрнам» і ўжо ў першай гульні забіў гол, а «Барусія» перамагла зь лікам 2:0. Усяго ў гэтым сэзоне праёў 35 матчаў і забіў 10 галоў.

16 сьнежня 2012 году Гофман дэбютаваў за галоўную каманду «Барусіі» ў матчы супраць «Гофэнгайму», замяніўшы на 89 хвіліне Марыё Гёцэ. 6 красавіка 2013 году згуляў паўнавартасны матч з «Аўсбургам» і аддаў галявую перадачу. Потым прымаў удзел у матчы з «Фартунай». Пасьля гэтага падаўжае кантракт з «Барусіяй» да 2015 году. Пасьля таго, як Морыц Ляйтнэр быў адданы ў арэнду ў «Штутгарт» вярнуў сабе сёмы нумар.

31 жніўня перайшоў на правах арэнду ў клюб «Майнц», не зважаючы на тое, што напачатку сэзону згуляў у двух матчах за «Барусію».

Міжнародная кар’ера рэдагаваць

Гофман гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. У 2020 годзе ў даволі сталым узросьце дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны, які скончыўся зь лікам 3:3.

Дасягненьні рэдагаваць

«Барусія» Дортмунд:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Jonas Hofmann // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Jonas Hofmann // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць