Ёзэф фон Айхэндорф

нямецкі паэт, пісьменьнік

Ёзэф фон Айхэндорф (10 сакавіка 178826 лістапада 1857) — нямецкі пісьменьнік.

Ёзэф фон Айхэндорф
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 сакавіка 1788(1788-03-10)[1][2][3][…]
Памёр 26 лістапада 1857(1857-11-26)[2][4][5][…] (69 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Адольф фон Айхэндорф[d]
Караліна фон Айхэндорф[d]
Сужэнец Алёйзыя фон Айхэндорф[d]
Дзеці Герман Айхэндорф[d], Тэрэза фон Айхендорф Бэсэрэр-Дальфінгер[d] і Rudolf von Eichendorff[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт-адвакат, перакладнік, драматург, аўтар дзёньніку, навэліст
Мова нямецкая[6]
Узнагароды
баварскі ордэн Максыміліяна «За навуку і мастацтва»
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў замку Любавіц (Верхняя Сылезія) у шляхетнай сям’і. У дзяцінстве атрымаў хатнюю адукацыю; у 1801 годзе паступіў у каталіцкую гімназію ў Брэслаў (цяпер Уроцлаў, Польшча), а ў 1805 годзе пачаў вывучаць правазнаўства ва ўнівэрсытэце г. Гале. З уварваньнем напалеонаўскіх войскаў унівэрсытэт у 1806 годзе быў зачынены; два гады Айхэндорф правёў ў Гайдэльбэргу, дзе зблізіўся з Клемэнсам Брэнтана ды іншымі прадстаўнікамі рамантызму. Правучыўшыся наступныя два гады ў Бэрліне і Ене, Айхэндорф ў 1813 годзе ўступіў у добраахвотніцкі атрад «стралкоў Лютцаа», дзе і служыў да канца вайны з Напалеонам у 1815 годзе. Пасьля жаніцьбы ў 1816 годзе служыў чыноўнікам у Бэрліне, Брэслаў, Данцыгу і Кёнігсбэргу. У 1844 годзе выйшаў на пэнсію і да самай сьмерці жыў у Нэйсэ (Сылезія).

Беларускія пераклады рэдагаваць

На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Алег Лойка, Уладзімер Папковіч[7].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Eichendorff, Joseph, Freiherr von (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
  2. ^ а б в г Михайлов А. В. Эйхендорф // Краткая литературная энциклопедия (рас.)Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
  3. ^ а б Palm H. Eichendorff, Joseph Freiherr von (ням.) // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1877. — Т. 5. — S. 723–728.
  4. ^ Joseph von Eichendorff // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
  5. ^ Joseph von Eichendorff // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  6. ^ Eichendorff, Joseph von, 1788-1857 // CONOR.SI
  7. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.