Ūkio Bankas (па-беларуску: У́кё ба́нкас) — былы летувіскі камэрцыйны банк са штаб-кватэрай у Коўне. Першы прыватны банк Летувы. Заснавальнік і асноўны акцыянэр — летувіскі прадпрымальнік Уладзімер Раманаў (больш за 50%).

AB Ūkio bankas
Выява лягатыпу
Тып публічная кампанія
Заснаваная 1989
Краіна
Разьмяшчэньне Сьцяг Летувы Коўна
Закрытая 12 лютага 2013
Ключавыя фігуры старшыня праўленьня Гінтарас Угянскіс
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Ūkio Bankas branch in Laisvės Alėja, Kaunas

Мінуўшчына рэдагаваць

У 2008 року Ūkio Bankas, як і іншыя банкі, панёс вялікія страты праз абмежаваньне крэдыту(en), пасьля чаго рэйтынгавае агенцтва «Standard & Poor» зьнізіла ягоны статус са стабільнага да адмоўнага[1].

У лютым 2013 банк паведаміў пра нізкую якасьць актываў, слабое кіраваньне рызыкамі і недахоп патрэбнай апэрацыйнай інфармацыі. Праверка таксама паказала, што банк праігнараваў рэкамэндацыі цэнтральнага банку па зьмяншэньні апэрацыйных рызыкаў. 12 лютага Банк Летувы абвясьціў часовую частковую забарону дзейнасьці (мараторый) для «AB Ūkio bankas»[2].

Дзейнасьць рэдагаваць

Банк спансаваў летувіскі футбольны клюб Коўна і шатляндзкі Гартс, уласьнікам якіх зьяўляецца Ўладзімер Раманаў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Mike Collier. (27 жніўня 2008) S&P downgrades Ukio (анг.). Baltic Times. Праверана 16 жніўня 2013 г.
  2. ^ NOTICE Regarding Activities of the AB Ūkio bankas from 12 February 2013 (анг.). Ūkio Bankas (12 лютага 2013). Праверана 16 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Ūkio bankasсховішча мультымэдыйных матэрыялаў