Š

пашыраная лацінская літара

Š, š (ша; курсіў: Š š) — літара лацінскага альфабэту, 28-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3].

Літара лацінкі Š
Šš
Выява
 Ř Ś Ŝ Ş Š Ţ Ť Ŧ Ũ 
Зьвесткі
Тып пашыраная лацінская літара, альфабэтны;
Гук [ʂ]
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе latin capital letter s with caron
latin small letter s with caron
Юнікод Š: U+0160
š: U+0161
HTML Š‎: &#352, &#x160
š‎: &#353, &#x161
UTF-16 Š‎: 0x160
š‎: 0x161
URL-код Š: %C5%A0
š: %C5%A1
Разьвіцьцё
Іншае
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Літара ўтвораная ад літары S з дапамогай дыякрэтычнага знаку гачак. Звычайна пазначае гук, аналягічны кірылічнаму Ш. Характэрная перш за ўсё для славянскіх моваў (чэскай, славацкай, горна- й ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, басьнійскай).

Лацінізацыя рэдагаваць

Характэрна для лацінскіх варыянтаў беларускае, сэрбскае й македонскае моваў), балтыйскіх (летувіскай і латыскай), у паўночнай сота; таксама ўжываецца пры трансьлітэрацыі кірылічных тэкстаў з баўгарскае, беларускае, расейскае й украінскае моваў. Таксама ўжываецца ў фінскай і эстонскай у запазычаных словах.

Раманізацыя рэдагаваць

Ужываецца таксама для перадачы лацінкай тэкстаў, напісаных на шумэрскіх і акадзкіх мовах (гукі /ш/ і /ч/), гіційскае фанэмы /с/, гуку /ш/ у сэміцкіх мовах, а таксама фэнікійскае літары шын ( ), прамой папярэдніцы кірылічнае Ш.

Гісторыя рэдагаваць

Створаная Янам Гусам для чэскае мовы замест ранейшага спалучэньня літараў Sz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзеяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкае мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, басьнійскую, сэрбскую й македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе у беларускі лацінскі альфабэт.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ J. H. Alfabet // Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк: выд. Zaranka, 1964. — С. 53. — 97 с.
  2. ^ Наша Ніва (10 верасьня 2016) Як правільна пісаць беларускай лацінкай? Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  3. ^ Ян Станкевіч Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу. — Менск: Беларуская народная самапомач, 1942.