Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д орган (БКП 17:49)
функцыі
Радок 61:
 
== Функцыі ==
* збор, абагульненьне і аналіз [[Інфармацыя|інфармацыі]] ў галіне [[Абарона інфармацыі|тэхнічнай абароны інфармацыі]];
* падрыхтоўка інфармацыйных, інфармацыйна-даведачных, аналітычных і прагнозных дакумэнтаў, іншых матэрыялаў па пытаньнях тэхнічнай абароны інфармацыі;
* вызначэньне прыярытэтных накірункаў тэхнічнай абароны інфармацыі;
* зьдзяйсьненьне каардынацыі дзейнасьці па тэхнічнай абароне інфармацыі інфармацыйна-аналітычных сетак, комплексаў тэхнічных сродкаў, [[База зьвестак|базаў зьвестак]], інфармацыйных сыстэмаў, сыстэмаў сувязі і кіраваньня дзяржаўных органаў;
* арганізацыя і правядзеньне працаў па тэхнічнай абароне інфармацыі і рэгістрацыі [[Дамэннае імя|імёнаў]] у [[.by|нацыянальным сэгмэнце]] сеткі [[Інтэрнэт]];
* падрыхтоўка праектаў [[Нарматыўны прававы акт|нарматыўных прававых актаў]] у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
* зьдзяйсьненьне функцыяў заказьніка дзяржаўных і галіновых навукова-тэхнічных праграмаў, удзел у распрацоўцы і ўзгадненьні праектаў дзяржаўных стандартаў, арганізацыя і правядзеньне навукова-дасьледчых і вопытна-канструктарскіх працаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
* кіраўніцтва дзейнасьцю Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «[[Навукова-дасьледчы інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі]]»;
* правядзеньне працаў з выкарыстаньнем актыўных сродкаў супрацьдзеяньня тэхнічным [[выведка]]м;
* арганізацыя і правядзеньне ў межах сваёй кампэтэнцыі працаў па тэхнічнай абароне інфармацыі [[Крыптаграфія|крыптаграфічнымі]] мэтадамі, у тым ліку з выкарыстаньнем [[Электронны лічбавы подпіс|электроннага лічбавага подпісу]];
* зьдзяйсьненьне ў межах сваіх паўнамоцтваў кантролю дзейнасьці па забесьпячэньні тэхнічнай абароны інфармацыі ў дзяржаўных органах, арганізацыях незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў і формаў уласнасьці;
* зьдзяйсьненьне [[Ліцэнзаваньне|ліцэнзаваньня]] дзейнасьці ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
* правядзеньне па заяўках органаў дзяржаўнага кіраваньня і арганізацыяў экспэртызы тэхнічных сродкаў абароны інфармацыі і па пытаньнях, зьвязаных з забесьпячэньнем бясьпекі інфармацыйных сыстэмаў;
* правядзеньне працаў па [[Атэстацыя|атэстацыі]] дзяржаўных інфармацыйных сыстэмаў і [[Сэртыфікацыя|сэртыфікацыі]] сродкаў тэхнічнай абароны інфармацыі;
* правядзеньне ў межах сваёй кампэтэнцыі кантролю выпраменьваючых радыёэлектронных сродкаў, дасяжных тэхнічным сродкам выведкі, з мэтаю выкрыцьця і ўстараненьня каналаў уцечкі ахоўванай паводле заканадаўства інфармацыі;
* удзел у міжведамасных рабочых групах, часовых творчых калектывах і іншых органах для вырашэньня пытаньняў тэхнічнай абароны інфармацыі;
* аказаньне на дагаворнай аснове ўласьнікам, уладальнікам, карыстальнікам інфармацыі паслугаў па яе тэхнічнай абароне;
* удзел у арганізацыі тэхнічнай абароны інфармацыі пры зьдзяйсьненьні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі;
* мэтадычнае кіраўніцтва падрыхтоўкай, павышэньнем кваліфікацыі і перападрыхтоўкай адмыслоўцаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
* арганізацыя і правядзеньне канфэрэнцыяў і сэмінараў, у тым ліку міжнародных, па пытаньнях тэхнічнай абароны інфармацыі;
* зьдзяйсьненьне ва ўсталяваным парадку і ў межах сваёй кампэтэнцыі ўзаемадзеяньня з дзяржаўнымі органамі ў мэтах атрыманьня інфармацыі па тэхнічнай абароне інфармацыі;
* падрыхтоўка прапановаў па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі<ref name="infarm"/>.
 
== Мінуўшчына ==