Іван Ласкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выдалены ўвесь зьмест старонкі
Радок 1:
'''Іван Антонавіч Ласкоў''' ([[19 чэрвеня]] [[1941]], [[Гомель]] — [[29 чэрвеня]] [[1994]]) — беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай» канцэпцыі паходжаньня беларусаў.<ref name="hb136">{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 136</ref> Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету [[Якуцкая аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|ЯАССР]]. Сябар СП [[СССР]] ([[1979]]).
 
Жыў і працаваў у [[Якуція|Якуціі]].
 
== Бацькі ==
Бацька — Ласкавы Антон Іванавіч, недзе [[1901]] г. н., украінец з [[Палтава|Палтаўшчыны]], земляроб. У Гомель уцёк ад [[галадамор]]у, ад якога ў яго памерла ўся сям’я і сваякі. Працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы «Спартак», адсюль у чэрвені [[1941]] г. пайшоў на фронт і зьнік бяз вестак. Маці, Казлоўская Юлія Апанасаўна, нарадзілася ў вёсцы каля станцыі [[Красны Бераг]] тагачаснай [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] ў [[1909]] г. У [[1914]] г. некалькі сем’яў з гэтай вёскі, у асноўным крэўныя, купілі па кавалку зямлі каля вёскі Беразякі Чэрыкаўскага павету [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]. Зямля была бедная, таму прадавалася танна нейкім абшарнікам (нібыта з прозьвішчам Стошын). Так, Казлоўскі (прадзед Івана), які на Меншчыне меў 6 дзесяцін, прадаўшы іх, купіў 75 дзесяцін (большай часткай балот, хмызьнякоў і лесу). Тады ж адбылося перасяленьне. Зямлю прадзед падзяліў пароўну між трыма сынамі. Адзін зь іх быў Апанас. Юлія Апанасаўна літаральна зьбегла зь вёскі ў Гомель, зусім дзяўчынкай, дзе працавала ў самых розных месцах (найчасьцей прыбіральніцай), нарэшце стала ўладкавалася на пошце. Скончыла ў вячэрняй школе 4-5 клясаў, але пісала даволі непісьменна. У пасьведчаньні аб нараджэньні, што было выдадзенае ў Гомелі ў чэрвені [[1941]] г., І. Ласкоў быў запісаны пад дзявочым прозьвішчам маці — «Казлоўскі Іван», з прочыркам у графе «па бацьку». Увесну [[1942]] г. Юлія Апанасаўна перабралася ў в. Беразякі (Краснапольскі раён Магілёўскай вобласьці БССР), дзе працавала калгасьніцай, памерла ў [[1963]] г. Юлія Казлоўская і Антон Ласкавы зарэгістраваныя ня былі, але Юлія Апанасаўна пісалася Ласкавай. Гэтае прозьвішча ня надта падабалася малому Івану, таму, пайшоўшы ў школу, ён сваё прозьвішча «зрусіфікаваў» на Ласкоў.
 
== Біяграфія ==
Іван Ласкоў нарадзіўся [[19 чэрвеня]] [[1941]] у абласным цэнтры Гомлі [[БССР|Беларускай ССР]] ў сям’і працоўнага.
 
У тры гады навучыўся чытаць, але з прычыны матэрыяльных цяжкасьцяў пайшоў у школу толькі ў восем гадоў. Зь Беразякоў, у якіх ён жыў да [[1952]], дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З [[1953]] выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме.
 
Па заканчэньні сярэдняй школы з залатым мэдалём ([[1958]]) паступіў на хімічны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]], які скончыў у [[1964]]. Пры разьмеркаваньні выказаў жаданьне паехаць у места [[Дзяржынск]] Горкаўскай вобласьці [[РСФСР]], дзе працаваў у Дзяржынскім НДІАГАЗа. У [[1966]]—[[1971]] вучыўся на аддзяленьні перакладу ў Маскоўскім літаратурным інстытуце, які скончыў з чырвоным дыплёмам. У [[1971]]—[[1977]] — літаратурны супрацоўнік у рэдакцыі газэты «Молодежь Якутии», старэйшы рэдактар аддзелу Якуцкага кніжнага выдавецтва. З [[1977]] — старэйшы літаратурны рэдактар часопіса «Полярная звезда» ([[Якуцк]]). Ад [[1993]] — загаднік аддзелу крытыкі і навукі. Жонка — якуцкая пісьменьніца Гаўрыльева Валянціна Мікалаеўна (на беларускай мове, у перакладзе С. Міхальчука, выходзіла яе кніга: Краіна Уот-Джулістана. Мн. 1981).
 
Памёр пры загадкавых абставінах [[29 чэрвеня]] [[1994]] у прыгарадзе Якуцку. На помніку напісана: ''«Ласков Иван Антонович 1942—1994 Писатель. Редактор якутского эпоса „Нюргун Боотур — Стремительный“»''.
 
== Творы ==
* «Кружное лета» ([[1973]])
* «Кульга» ([[1985]])
* «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» ([[1978]])
* «Чароўны камень» ([[1983]]).
 
Напісаў шмат артыкулаў, у якіх на аснове этымалягічнай тыпалёгіі, вылучэньня адпаведнікаў у мовах розных народаў распрацоўваў гіпотэзу пра вугра-фінскія карані ўсходніх славянаў, прыйшоў да высновы, што [[літва (племя)|літва]] не была балцкім племем.<ref>[[Любоў Гарэлік]]. Ласкоў Іван Антонавіч // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 183</ref>
 
== Бібліяграфія ==
 
* Стихия. Лирика. Минск. «Беларусь». 1966. 80 с. [На грамадскіх пачатках кнігу адрэдагаваў Браніслаў Спрынчан. Рэдактар Хв. Жычка. Мастак Г. Скамарохава.];
* Белое небо. Стихи. Минск. «Беларусь» 1969. 72 с. [Рэдактар А. Масарэнка. Мастак Л. Дубавіцкая.];
* Кружное лета. Вершы. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1973. 104 с. [Рэдактар Хв. Чэрня. Мастак М. Лазавы.];
* Хромец. Поэма. Якутск. Якутское книжное издательство. 1975. 160 с. [Редактор Л. Озеров. Художник Г. Полищук.];
* Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду. Маленькая аповесць. Мінск. Мастацкая літаратура. 1978. 32 с. [Рэдактар Ул. Машкоў. Мастак В. Бароўка.];
* Ивановы. Рассказы. Якутск. Якутское книжное издательство. 1979. 208 с. [Редактор В. И. Шеметов. Художник Г. Полищук.];
* Чароўны камень. Апавяданні. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1983. 207 с. [Рэцэнзент М. Тычына. Рэдактар Я. Курто. Мастак В. Бароўка.];
* Кульга. Паэма. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1985. 126 с. [Рэцэнзенты: прафесар, доктар філалагічных навук Л. І. Клімовіч, С. Марчанка. Рэдактар Л. Дранько-Майсюк. Мастак М. Будавей.];
* Лето циклонов. Повести, рассказы. Москва. Перевод с белорусского автора. Москва. «Советский писатель». 1987. 432 с. [Редактор Е. А. Метченко. Художник Е. Скакальский];
* На падводных крылах. Аповесці. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1990. 248 с. [Рэцэнзент Я. Лецка. Рэдактар М. Герчык. Мастак А. Кажаноўскі.];
* Пищальники не пищат. Повести. Якутск. Якутское книжное издательство. 1990. 320 с. [Заведующий редакцией В. Т. Сивцев. Наблюдала за выпуском М. М. Аржакова. Художник Е. Шапошникова.];
* Летапісная Літва: сваяцтва і лёс. Кніга-пошук. Койданава-Амма-Якуцк. Прыватнае таварыства «Згода» А. Баркоўскі. В. Пятрушкіна. 2000. 330 с.;
* Пішчальнікі не пішчаць: стралецкая быліна. Койданава. 2009. 119 с.;
* Аўтабіяграфія. Дзённікі. Койданава. «Кальвіна». 2010. 74 с.
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* [http://slounik.org/81137.html Ласкоў Іван] // {{Літаратура/Беларускія пісьменьнікі (1917—1990)}}
 
{{Пісьменьнікі й паэты Беларусі}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ласкоў, Іван}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 19 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1941 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомлі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Расеі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1994 годзе]]
 
[[be:Іван Ласкоў]]