Іван Крафт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Старонка замененая на ' {{Ізаляваны артыкул|сіраціна0}} {{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Крафт, Іван}} [[Катэгорыя:...'
RadiX (гутаркі | унёсак)
д Скасаваньне праўкі 996889 удзельніка 178.125.144.247 (гутаркі)
Радок 1:
{{Вікіфікаваць}}
'''Іван Іванавіч Крафт''' ([[5 красавіка]] [[1861]], [[Віцебск]], [[Расейская імпэрыя]] — [[21 лістапада]] [[1914]]) — расейскі этнограф.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў незаможнай каталіцкай сям’і патомных шляхціцаў. Ягоны бацька, таксама Іван Іванавіч Крафт, які меў чын унтэр-афіцэра, служыў пісарам Віцебскага палку ўнутранай варты, але ў 1864 г. ён за службовае злачынства, якое складалася ў залішнім выпатрабаваньні кармавых грошаў і правіянту на суму 2400 рублёў, быў сасланы ў Сыбір, у сяло Шушанскае Мінусінскай акругі Енісейскай губэрні.
 
На выгнаньне галава сямейства прыбыў разам з жонкаю Ганнай Дамінікаўнай (Дзяменцьеўнай), пяцігадовай дачкой Марыяй і трохгадовым сынам Янам, якія не былі пазбаўленыя шляхецкай годнасьці. Але пад час выгнаньня ў сям’і яшчэ з’явіліся сыны: Яўген і Алесь ды дачка Вольга, якім былі нададзеныя толькі правы ссыльна-пасяленцаў. У Шушанскім стары Крафт уладкаваўся на службу ў вінную краму. У 1884 г. Ганна Дзяменцьцеўна Крафт не вытрываўшы нэндзы, якая выпала на яе долю, выяжджае ў Чыту дзе ўжо жылі яе сыны і па дарозе бясьсьледна зьнікае. Потым даходзілі чуткі, што яна, нібыта, «сышла ў жаночы манастыр». Стары Крафт, хворы і адзінокі, у 1889 г. пераяжджае ў сяло Абаканскае [цяпер с. Краснатуранск Краснаярскага краю РФ] той жа Мінусінскай акругі да ўнука Віктара, дзе і памірае ў 1895 г. ва ўзросьце 67 г.
 
Пасьля заканчэньня Шушанскага валаснога парафіяльнага вучылішча Іван пачаў працаваць пісьмаводам у сельскага старосты. Затым яго прызначалі пісарам [памочнікам] ў сяле Жэблахты [цяпер ў Ермакоўскім р-не, Краснаярскага краю] з акладам у 3 рублі. Са студзеня 1881 г. служыць старшым сартавальнікам Іркуцкай губэрнскай [паштовай] канторы. Дзеля паступленьня на дзяржаўную службу ў Мінусінскае акруговае паліцэйскае упраўленьне ў якасьці столаначальніка грамадзянскага сталу Крафт павінен быў даказваць сваё шляхоцкае паходжаньне. Дакумэнты былі згубленыя, і яму спатрэбілася тры гады на тое, каб узнавіць фармулярны сьпіс бацькі. Толькі 12 траўня 1881 г. яму было дазволена паступаць на дзяржаўную службу з прылічэньнем яго да трэцяга разраду канцылярскіх служачых.
 
Неўзабаве Івана Крафта паклікалі на вайсковую службу і з траўня 1882 г. ён знаходзіўся ў абласным г. Чыта Забайкальскай вобласьці. На той час ваенным генэрал-губэрнатарам Забайкальскай вобласьці быў Якаў Хведаравіч Барабаш, які ў 1856 г. скончыў Аляксандраўскі Брэсцкі кадэцкі корпус. Пры яго канцылярыі Крафт даслужыўся да чыноўніка асобых даручэньняў. Там Крафт вывучыў мову, быт і культуру тамтэйшых тубыльцаў буратаў, чым выклікаў у іх павагу да сябе. У Чыце Іван Крафт бярэцца шлюбам з Марыяй Канстанцінаўнай, дачкою саветніка. 25 сьнежня 1887 г. ён быў ўзнагароджаны ордэнам Сьвятога Станіслава ІІІ ступені.
 
7 лютага 1888 г. Барабаша прызначылі ваенным губэрнатарам Тургайскай вобласьці Стэпавага генэрал-губэрнатарства і камандуючым войскамі, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі, якую насялялі казахі (якіх у той час называлі кіргіз-кайсакамі) і ён бярэ з сабою здольнага памочніка надворнага саветніка Івана Крафта і прызначае яго саветнікам Тургайскага абласнога праўленьня па тубыльскіх пытаньнях і за кароткі тэрмін Крафт вывучае казахскую мову; таксама Крафт з’яўляўся рэдактарам газэты «Тургайские областные ведомости», якая пачала выходзіць пры Тургайскім Абласным Праўленьні ў г. Арэнбургу з 1891 г. адзін раз на тыдзень па нядзелях у тыпалітаграфіі Б. Брэсліна. З 1895 г. ён з’яўляўся сябрам Арэнбурскай вучонай архіўнай камісіі, у «Працах» якой рэгулярна выходзілі ягоныя артыкулы, ды таксама ў «Известиях Оренбургского отдела Императорского Русского Географического общества». У Арэнбургу Крафта напаткала вялікае гора — памерла каханая жонка. 1 студзеня 1891 г. яго узнагароджваюць ордэнам Сьвятога Станіслава ІІ ступені, 14 траўня 1896 г. ордэнам Сьвятой Ганны ІІ ступені, а ў 1897 г. атрымлівае медаль за працу па першым Усеагульным перапісу насельніцтва.
 
У студзені 1899 (8) г., па рэкамэндацыі генэрал-губэрнатара Барабаша Іван Крафт запрашаецца на службу у апарат МУС ў Санкт-Пецярбург на пасаду старшага памочніка справавода земскага аддзелу, дзе ён працуе ў асноўным як экспэрт па пытаньнях быту тубыльцаў. Там ён па даручэньні тагачаснага міністра унутраных спраў І. Л. Гарамыкіна падрыхтаваў «Проект о преобразовании управления оседлыми и кочевыми народами Сибири», за які быў узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені, а таксама атрымаў знак выдатнасці за ўвядзеньне ў дзеяньне палажэньня аб сялянах. Калі пры МУС быў арганізаваны асобны стол па тубыльскіх справах, то Крафт быў прызначаны яго начальнікам, а з 1906 г. чыноўнікам па асобым даручэньням па сельскім справам.
 
У Пецярбурзе Крафт заканчвае вольным слухачом двухгадовы курс у Археалягічным інстытуце і атрымлівае дыплём аб вышэйшай адукацыі. Таксама ён з’яўляўся ганаровым сябрам мусульманскага дабрачыннага таварыства ў Санкт-Пецярбурзе і сельскагаспадарчага таварыства калмыкаў у Астрахані. Там жа Іван Крафт другі раз бярэцца шлюбам з фрэйлінай царскага двару — Верай Аляксандраўнай Эмануэль, дачкою генэрал-маёра, землеўласьніцай Елісаветградскага павету Новарасійскай губэрні. Вянчаньне адбылося 21 красавіка 1902 г. у царкве сяла Нікандрава Ноўгарадскай губэрні.
 
У сьнежні 1906 г. загадам Урадаўнічага сенату стацкі радца І. І. Крафт робіцца выканаўцай справамі якуцкага губэрнатара, а з22 красавіка 1907 г. — губэрнатарам Якуцкай вобласьці. На пасаду губэрнатара Якуцкай вобласьці быў зацьверджаны імянным загадам Мікалая ІІ ад 28 траўня 1907 г. Жонка адмовілася з ім ехаць на край зямлі і Іван, у пачатку сакавіка 1907 г. паехаў адзін. Хоць шлюб афіцыйна і ня быў скасаваны, але ён больш з ёй ужо не сустракаўся, нават калі прыяжджаў па справах у Пецярбург.
 
Прыбыў Крафт у Якуцк 27 сакавіка 1907 г. і ў даверанай яму Якуцкай вобласьці разгарнуў бурную дзейнасьць і ўжо 22 красавіка 1907 года за заслугі перад Айчынай ён атрымоўвае тытул сапраўднага стацкага саветніка.
 
І. І. Крафт быў перакананым прыхільнікам падрыхтоўкі прафэсійных кадраў з ліку мясцовых жыхароў. Ён абавязаў чыноўнікаў свайго апарату вывучаць якуцкую мову, якую асабіста ведаў. Пры ягоным садзейнічаньні было адчынена Якуцкае аддзяленьне Іркуцкага геаграфічнага таварыства, арганізаваны экспэдыцыі, якія сабралі каштоўны навуковы матэрыял аб прыродных багацьцях, флёры і фаўны Якуцкай вобласьці. Ён арганізаваў таварыствы народнай адукацыі, якія былі накіраваны на духоўнае адраджэньне і захаваньне мясцовых звычаяў і традыцыяў народаў, якія пражывалі ў Якуцкай вобласьці. З 19 ліпеня 1907 г. пачала выходзіць грамадска-палітычная і літаратурная газэта «Якутский край» — «Саха дойдута» на рускай і якуцкай мовах. Па ягонай прапанове Акадэмія навук выдала слоўнікі якуцкай мовы Э. К. Пякарскага (ураджэнец Міншчыны). Распараджэньнем ад 18 кастрычніка 1911 г. Крафт абавязаў акруговых спраўнікаў даставіць зімой у Якуцкі архіў абласнога ўпраўленьня усе архіўныя дакумэнты давераных ім устаноў, паліцэйскіх упраўленьняў, земскіх засядацеляў, валасных упраўленьняў, мяшчанскіх старастаў, чым зьбярог для навукі бясцэнныя дакумэнты, якія адлюстроўваюць жыцьцё Якуцкай вобласьці таго часу. За часы праўленьня Івана Крафта якуцяне пачалі карыстацца тэлефонам, электрычнасьцю, упершыню ўбачылі кінафільмы. Колькасьць пачатковых вучылішчаў у гарадах павялічылася на палову, а ў сельскай мясцовасьці амаль у два разы, ды на поўначы Якуціі адчыніліся качавыя школы, былі пабудаваныя цагляны будынак рэальнага вучылішча і жаночая гімназія. Па ягонай ініцыятыве дзеці беднякоў атрымалі магчымасьць працягваць навучаньне ў вышэйшых і сярэдніх установах цэнтральнай Расіі. Дамогся заснаваньня 26 казённых і прыватных стыпэндый, большая чыстка якіх была прызначаная дзецям якутаў. Акрамя таго ім былі заснаваны стыпэндыі ў тры тысячы рублёў для дзяцей з улусаў, якія прыяжджалі на вучобу ў рэальнае вучылішча і ў жаночую гімназію. Па ягонаму хадайніцтву Іркуцкая настаўніцкая сэмінарыя штогод выдзяляла па дзесяць бясплатных месцаў жыхарам Якуцкай вобласьці. В агульнаадукацыйных школах у абавязковым парадку пачалі выкладаць асновы сельскагаспадарчых ведаў. Па распараджэньні І. Крафта ў 1911 годзе былі адчыненыя курсы па сельскай гаспадарцы, на якіх навучалася 50 чалавек. Выпускнікі гэтых курсаў атрымлівалі званьні малодшага агранома і малодшага вэтэрынара. Пры ім адчыніліся два банкі, на ахвяраваньні насельніцтва быў пабудаваны будынак музэя-бібліятэкі (архітэктар Клімент Адамавіч Ляшэвіч — ураджэнец Гомельшчыны). У Якуцку пабудавалі бальнічны комплекс на 80 ложкаў коштам 41415 рублёў, будынкі паштова-тэлеграфнай канторы, казначэйства ды суду. Ён прапанаваў пракласьці чыгунку да Якуцка. Па ініцыятыве І. Крафта ў 1908 годзе на ахвяраваньні насельніцтва на пустцы гарадской Саборнай плошчы быў разьбіты сквэр з фантанам, дзе праходзілі народныя гуляньні і культурна-прасветныя мерапрыемствы. І. І. Крафт дамагаўся адмены ссылкі ў Якуцію, адначасова прымаў меры па паляпшэньню умоваў утрыманьня ссыльных пасяленцаў. Дзеці сасланых пачалі атрымліваць адукацыю за казённы кошт. Для сірот і малазабяспечаных быў адчынены прытулак «Трудолюбец». У дні сьвяткаваньня Каляд і Новага году дзецям з маламаёмасных сем’яў раздаваліся губэрнатарскія падарункі. У засушлівы для Якуціі пэрыяд з 1908 па 1916 гады Іван Крафт арганізаваў дастаўку прадуктаў харчаваньня і прамысловых тавараў у нізоўі ракі Калымы з Уладзівастоку праз Берынгавую пратоку. У 1912 г. дамогся каб для галадаючых выдзелілі 12268 пудоў хлеба і 257 тысяч рублёў з імпэрскага капіталу. Дзеля забесьпячэньня жыхароў арктычных улусаў прадуктамі і таварамі першай неабходнасьці ён дамогся дазволу Савету Міністраў Расіі на бязмытны пропуск у Якуцію замежных тавараў, якія дастаўляліся Паўночным марскім шляхам.
 
Але ягоныя дэмакратычныя дзеяньні і погляд па пытаньнях кіраваньня Якуцкай вобласьцю не супадалі з пунктам гледжаньня на гэта Іркуцкага генэрал-губэрнатара А. Н. Селіванава. Таму паміж імі склаліся нацягнутыя ўзаемаадносіны, які хадайнічаў у студзені 1908 г. адправіць Крафта ў адстаўку. Але П. А. Сталыпін, які высока цаніў Якуцкага губэрнатара, каб пагасіць канфлікт, прыняў рашэньне перавесьці яго Енісейскім губэрнатарам з фармулёўкаю «па стану здароўя». 12 ліпеня 1913 г. Крафта прызначаюць енісейскім губэрнатарам.
 
22 ліпеня 1913 году Іван Іванавіч Крафт, якога з цеплынёй праводзілі якуцяне, адбыў з Якуцка ў Краснаярск да свайго новага месца прызначэньня. У дзень ягонага ад’езду былі адслужаны ў катэдральным саборы малебны на дарогу. Гарадская Дума прысвоіла імя Крафта адной з вуліц ды сквэру горада, а яму надалі званьне ганаровага грамадзяніна Якуцка. [14 ліпеня 1913 г. ў Якуцк прыбыла Марыя Бачкарова, якая пацягнулася за сваім сужыцелям, рабаўніком Янкелем Букам у якуцкую ссылку. Каб Яшу не выслалі ў самую студзёную аддаленую Калымскую акругу Якуцкай вобласьці, Бачкарова, паводле ўласных успамінаў, аддалася якуцкаму губэрнатару Івану Крафту. Крафт выпусьціў Бука з турмы, але, зачараваны «умельствам» Бачкаровой, запатрабаваў новай блізкасьці з ёй. Марыя, цяжка перажываючы сваю здраду, прастадушна прызналася Яшы, якая «прычына» вызваліла яго з турмы. Янкель сам не свой ад рэўнасьці паабяцаў забіць Крафта. Аднак ажыцьцявіць замысел не ўдалося, бо Бука арыштавалі ў кабінэце Крафта і выслалі ў Амгу. За ім адправілася і Бачкарова. У 1914 г. пачынаецца Першая сусьветная вайна, і Бачкарова, баючыся сужыцеля, які не дараваў ёй Крафта, вырашае ехаць на фронт, пакінуўшы Янкеля Бука ў Якуціі. Яе залічаюць у 4-ю роту 25-го рэзервовага батальёна. В 1915 году Бачкарова разам з батальёнам апынулася ў Беларусі, ў раёне баявых дзеяньняў на рубяжы Полацк-Паставы, уліўшыся ў 28-й Полацкі полк 7 дывізіі 5 армейскага корпуса 2 дзеючай арміі под камандаваньнем генэрала Васіля Гуркі. У памяць аб Янкелі, кінутым у Амге, Марыя назвалася Яшкам, хадзіла ў штыхавыя атакі, ў выведку, выцягвала параненых з поля бою, была некалькі разоў цяжка паранена. За баявыя заслугі Бачкарова атрымала поўны бант Георгіеўскіх крыжоў — усе чатыры ступені, некалькі мэдалёў. Ёй было нададзена званьне старшага унтэр-афіцэра. У 1917 г. Марыя ізноў прымае ўдзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Беларусі ў раёне Крэва, але ўжо як камандзір «Першай жаночай ваеннай каманды сьмерці Марыі Бачкаровай». 16 мая 1920 года яе расстралялі бальшавікі. /Бочкарева М. Яшка. Моя жизнь крестьянки, офицера и изгнанницы. В записи Исаака /Айзека/ Дон Левина /нар. у 1925 г. у Мазыры Мінскай губерні/. Перевел с англйского на русский язык Ю. А. Неподаев. Москва. 2001. C. 90-99.] Пэўна з-за несупадзеньня датаў, як лічаць дасьледчыкі, гэта насамрэч хлусьня Бачкаровай, але.... Таксама Крафту прыпісваецца любоўная сувязь з дырэктаркай якуцкай жаночай гімназіі Аленай Кузняцовай. 26 студзеня 1911 г. Крафт быў узнагароджаны ордэнам Сьвятога Уладзімера ІІІ ступені, 6 снежня 1912 г. ордэнам Сьвятога Станіслава І ступені, 29 траўня 1909 года мэдалём ў памяць цараваньня імпэратара Аляксандра ІІІ, 21 лютага 1913 г. светла-бронзавым мэдалём у памяць 300-годзьдзя цараваньня Дому Раманавых.
 
15 жніўня 1913 г. Крафт прыбыў у губэрнскі г. Краснаярск Енісейскай губэрні і прыняў справы у былога губэрнатара Балагоўскага. Пабываў у Мінусінску, дзе адведаў былых знаёмых свайго юнацтва, у Шушанскім расшукаў былога старосту, пры якім працаваў, паставіў помнік на магіле бацькі ў с. Абаканскім. Адным з першых ягоных распараджэньняў быў загад аб неабходнасьці захаваньня помнікаў і архіваў з-за іхняй аграмаднай каштоўнасьці для вывучэньня мінулага краю. На пабудову будынка Краязнаўчага музэя першым ахвяраваў 1000 рублёў. Таксама ён даў указаньне зачыніць з 1 студзеня 1914 г. усе публічныя дамы ў губэрні. У лютым 1914 г. ён цяжка захварэў і напрыканцы траўня выехаў на лячэньне ў Бэрлін, але знаходжаньне ў Нямеччыне не дало станоўчага эфэкту і Крафт вярнуўся ў Петраград. Нават у гэтыя часіны Крафт памятаў Якуцію, бо пэрыядычна дасылаў свае вершы у газэту «Якутская окраина».
 
У дакумэнтах архіўнага фонду Петраградскай духоўнай кансысторыі і ў мэтрычнай кнізе царквы сьвятой роўнаапостальскай царыцы Алены пры Імпэратарскім клінічным інстытуце вялікай княгіні Алены Паўлаўны ў актавым запісу №57 за 1914 г. значыцца: «Іван Іванавіч Крафт, енісейскі губэрнатар, сапраўдны стацкі саветнік, памер 21 лістапада 1914 года /а 9 гадзіне раніцы/ ва ўзросьце 54 гадоў ад запаленьня нырак. Пахаваны 23 лістапада 1914 года на могілках сяла Нікандрава Баравічскага павету Ноўгарадскай губэрні». Іван Крафт, яшчэ калі быў на пасадзе Якуцкага губэрнатара, у 1908 годзе набыў у Нікандраўскай воласьці зямельны участак памерам 406,5 дзесяцін на беразе возера Сарокіна, але пабудаваць маёнтак не пасьпеў. Надмагільле было зробленае з чыгуну, але ў Грамадзянскую вайну зьнішчанае ды і сьляды пахаваньня згубіліся.
 
Ягоны пляменьнік А. П. Касаванаў напісаў успаміны аб ім, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Краснаярскага краю.
 
У кастрычніку 2001 г. ўдзячнымі якуцянамі быў урачыста адчынены невялікі помнік-бюст губэрнатару І. І. Крафту ў сквэры на плошчы Дружбу ў Якуцку. Ягоным імем названа прэмія, якая надаецца за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё бібліятэчнай справы. Пачаліся весьціся працы па адшуканьні месца пахаваньня Крафта. Дзякуючы намаганьням Пастаяннага прадстаўніцтва РС(Я) у Санкт-Пецярбурзе і дырэктара гандлёвага дому «Якуція» М. Габышава, было выяўлена, што І. І. Крафт быў пахаваны у мужчынскім манастыры ля муроў царквы У імя Сьвятой Тройцы. Пад час рэстаўрацыйных працаў на тэрыторыі манастыра было выяўленае невядомае пахаваньне, якое, па меркаваньню экспэртаў і ёсьць згубленае пахаваньне Крафта. Пры падтрымцы МА Гарадская акруга «Горад Якуцк», Галоўнага архітэктара г. Якуцка М. Аляксеева і скульптара А. Раманава на сродкі адміністрацыі Ноўгарадскай вобл. і Прадстаўніцтва РС(Я) у СПб у в. Нікандрава /цяпер Любыцінскі р-н Ноўгарадскай вобл. РФ/ быў створаны і устаноўлены помнік. 15 верасьня 2009 г. ва урачыстай абстаноўцы ён быў адкрыты.
 
31 траўня 2010 г. загадам прэзыдэнта РФ Д. Мядзведзева быў прызначаны часова выконваючым абавязкі прэзыдэнта Рэспублікі Саха (Якуція) [з 17 чэрвеня 2010 г. прэзыдэнт РС(Я)] Ягор Апанасавіч Барысаў, які выдаў распараджэньне ад 2 чэрвеня 2010 г. за № 259-РП «Аб 150 -годдзі са дня нараджэньня І. І. Крафта», у якім гаворыцца: «У сувязі з 150 -годдзем і ў мэтах увекавечваньня гістарычнай ролі ў разьвіцьці Якуціі дзяржаўнага дзеяча, сапраўднага стацкага саветніка, губэрнатара Якуцкай вобласьці, ганаровага грамадзяніна г. Якуцка Івана Іванавіча Крафта: 1. Правесьці ў красавіку 2011 года мерапрыемствы, прысьвечаныя 150-годдзю са дня нараджэньня І. І. Крафта, ў горадзе Якуцку... 5. Апублікаваць гэтае распараджэньне ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі...».
 
== Працы ==
Положение об управлении в степных областях. Сост. по изд. 1892 г. и продолж. 1893 и 1895 гг. с разъяснениями Правительствующего сената и министерств. Составил старший советник Тургайского областного правления И. И. Крафт. Оренбург. 1898.; Судебная часть в Туркестанском крае и Степных областях. Составил Старший Советник Тургайского Областного Правленія И. И. Крафт. Оренбург. 1898; Сборник узаконений о киргизах степных областей. Составил Старший Советник Тургайского Областного Правления И. И. Крафт. Оренбург. 1898.; И. И. Крафт. Из киргизской старины. Отдельный оттиск из «Тургайских областных ведомостей» за 1891 и 1899 г. и «Тургайской газеты» за 1896, 1897 и 1898 г." Оренбург. 1900.; И. И. Крафт. Тургайский областной архив. Описание архивных документов с 1731 г. по 1782 г., относящихся к управлению киргизами. С-Петербург. 1901.; Отчет Якутского губернатора Крафта за время управления областью (1907—1908 гг.). С-Петербург. 1908.; Сборник узаконений, правил и разъяснений об инородцах Якутской области. Составил Якутский Губернатор И. И. Крафт. Якутск. 1912.; Законы и правила о ссыльно-поселенцах и их семействах. Составил якутский губернатор И. И. Крафт. Якутск. 1912. Сборник узаконений и распоряжений Правительства об административ. и обществ. устройстве и управлении Якутской области. Составил якутский губернатор И. И. Крафт. Якутск. 1912. Законы и правила о крестьянах и переселенцах Якутской области. Составил якутский губернатор И. И. Крафт. 1912.
 
== Літаратура ==
Потанин Г. Н. Памяти И. И. Крафта. // Сибирская жизнь. 14 декабря 1914; Андрианов. Памяти Крафта. // Сибирская жизнь. 23 января 1915; Олейников Н. Е. Из воспоминаний о И. И. Крафте. // Ленские волны. Якутск. № 4. 1915. С. 11-12; Атласов К. К. Памяти Крафта. // Сибирский архив. № 12. 1915. С. 29; Калашников А. А. «Я против своей биографии при жизни, пусть история меня оценит...» // Советы Якутии. Якутск. № 192. 1992; Калашников А. А. Новое о И. И. Крафте. // Якутский архив. № 1. Якутск. 2000. С. 27-36; Гоголев А. И. История Якутии. (Обзор исторический событий до начала XX в.). Якутск. 2000. С. 181—184; Кривогорницына А. В. Старый город в годы правления Крафта. // Эхо столицы. Якутск. 14 апреля 2000; Бочкарева М. В сетях губернатора-распутника. // Бочкарева М. Яшка. Моя жизнь крестьянки, офицера и изгнанницы. Москва. 2001. С. 84-101; Павлов А. Крафт и провокатор. // Полярная звезда. Якутск. № 5. 2001. С. 21; Кайгородова А. Да будет бюст... // Эхо столицы. Якутск. 2 октября 2001. С. 2; Пестерев В. Губернатор И. И. Крафт. // Пестерев В. История Якутии в лицах. Якутск. 2001. С. 152—158; Павлов А. А. Губернатор И. И. Крафт. // Наука и техника в Якутии. Якутск. № 2. 2002. С. 67-72; Сутаков З. Г. И. И. Крафт о подборе чиновников для службы в Якутской области (публикация документа). // Якутский архив. Якутск. № 3. Якутск.2002. С. 120—121; Бубякин Д. Губернатор Крафт — талантливый организатор и ученый. // Эхо столицы. Якутск. 7 июня 2002. С. 5; Бердников Л. Мешалкин П. Служил и горел. Енисей. № 2. 2002. С. 2-3; Бубякин Д. С. Губернатор Крафт — талантливый организатор и ученый. // Бубякин Д. С. Мой Якутск — краса и гордость Туймаады. (Очерки, публицистика, статьи, корреспонденция, репортажи, интервью). Якутск. 2002. С. 10-33; Павлов А. А. Губернатор И. И. Крафт (Опыт управления Якутской областью). Диссертация ... канд. ист. наук. 07.00.02. Якутск. 2003. 208 c.; Павлов А. А. Губернатор И. И. Крафт. Опыт управления Якутской областью. Автореферат дис. ... кандидата исторических наук. 07.00.02 /Ин-т гуманитар. исслед. Акад. наук Респ. Саха (Якутия) 9 03-6/3888. 5 9 03-6/3889. Якутск. 2003; Барковский А. Яшка — любовница якутского губернатора Крафта. // Эхо столицы. 5 сентября. 2003. С. 26; Павлов А. «Русская Жанна д’Арк» жила в Якутии. // Якутск вечерний. Якутск. 24 октября 2003. С. 12; Пестерев В. И. Губернатор Крафт и героиня его романа. // Якутия. Якутск. 12 сентября 2003. С.12; Кому помешал Крафт?. [Вандализм над памятником губернатора Якутии И. Крафта] // Комсомольская правда. Якутский выпуск. 10 июня 2003. С. 11; Пестерев В. И. Губернатор Крафт. // Пестерев В. И. Исторические миниатюры о Якутии. Якутск. 1993. С. 52- 57; Побольше бы таких губернаторов. // Красноярский рабочий. Красноярск. 3 декабря 2004; Павлов А. Его прозвали «Гарун аль Рашид». // Якутия. Якутск. 9 октября 2004. С. 6; Ядрихинская О. За Крафта обидно! // Неделя Якутии. Якутск. 20 февраля 2004. С. 9; Павлов А. А. Губернатор И. И. Крафт. Якутск. 248 с; Оглезнева Т. Н. Этнические немцы в Якутии. // Ученые Германии о Якутии. Якутск. 2005. С. 78; Павлов А. А. Немцы-первые лица Якутского края (1649—1917 гг.). // Ученые Германии в Якутии. Якутск. 2005. С. 80-81; Габышев Н. Н. Губернатор Земли олонхо. Новые факты из жизни губернатора Ивана Крафта. // Якутия. Якутск. 5 августа 2005. С. 8-9; Назаров Н. О Крафте в подробностях. // Якутия. Якутск. 24 марта 2005. С. 6; Кикилова Т. М. И. И. Крафт: от писаря до губернатора. // Мартьяновские краеведческие чтения (2003—2004 гг.). Сборник докладов и сообщений. Выпуск ІІІ. Минусинский региональный краеведческий музей им. Н. М. Мартьянова. Абакан. 2005. С. 215—217; Павлов А. А. Донос жандармского агента на И. И. Крафта. // Якутский архив. Якутск. № 3; Габышев Н. Губернатор земли Якутской. // Якутия. Якутск. 5 апреля 2006. С. 8; Баркоўскі А. Якуцкі губернатар. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 7 снежня 2007. С. 15; Якутскому губернатору Крафту возведут памятник... в Новгороде. // Якутск вечерний. Якутск. № 6. 15 февраля 2008. С. 1; Степанов И. Памятник Крафту в Новгородской области. // Аргументы и факты на Севере. Якутск. № 22. 2008. С. 7; Конкин П. К. «Он служил и горел душой» (Современники о губернаторе И. И. Крафте). // Якутский архив. Якутск. № 1. 2009. С. 48-54; Павлов А. А. Губернатор И. И. Крафт: проблемы в области народного образования. // Наука и образование. № 3. 2009. С. 83-87; Габышев Н. Н. Жизнь и судьба И. И. Крафта. // Якутский архив. Якутск. № 1. 2010. С. 45-51.
 
{{Ізаляваны артыкул|сіраціна0}}