Віталь Вольскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся ў сям’і служачага. З [[1918]] працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадзкой гаспадаркі [[Петраград]]у. З [[1919]] — у [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]], удзельнічаў у [[Грамадзянская вайна ў Расеі|Грамадзянскай вайне]]. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. Служыў ў 16-м Койданаўскім памежным атрадзе. У 1923-1924 гг. узначальваў аб’яднаную з памежнікамі Койданаўскую валасную камсамольскую арганізацыю.З [[1926]] — старшы інспэктар Галоўрэпэрткаму [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], у [[1927]] скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі. З [[1928]] — старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з [[1929]] — дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікуму, з [[1930]] — дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У [[1932]]—[[1936]] працаваў дырэктарам Інстытуту літаратуры і мастацтва [[АН БССР]]. З красавіка [[1942]] загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газэты-пляката «Раздавім фашысцкую гадзіну», з лістапада [[1943]] — у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У [[1948]]—[[1954]] — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры АН БССР. Сябар СП СССР (з [[1934]]).
 
== Творчасьць ==