Вячаслаў Адамчык: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ' Вячаслаў Адамчык Вячаслаў Уладзімеравіч Адамчык (1 ліста...'
 
Выдалены ўвесь зьмест старонкі
Радок 1:
Вячаслаў Адамчык
 
Вячаслаў Уладзімеравіч Адамчык (1 лістапада 1933, в. Варакомшчына Наваградзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польшча – 5 жніўня 2001, Менск, Рэспубліка Беларусь) - пісьменьнік. Чалец СП СССР з 1960 г. Сябра КПСС з 1973 г.
Нарадзіўся ў сялянскай сямі. Скончыў 7 клясаў Наваельнінскай сярэдняй рускай школы (1949), працаваў грузчыкам на чыгуначнай станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952-1957 займаўся на аддзяленьні журналістыкі філялягічнага факультэта БДУ. нейкі час жыў ў м. Койданава Мінскай вобласьці, дзе ў яго нарадзіўся сын Уладзімер (Адам Глёбус). Працаваў у газэтах “Знамя юности” (1957-1958), “За вяртанне на Радзіму” (1958-1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960-1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса “Полымя” (1962-1963). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1965). Працаваў літсупрацоўнікам часопіса “Нёман” (1965-1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967—1969), рэдактарам аддзела прозы, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” (1969-1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі “Беларусьфільм” (1977—1980), намесьнікам галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1980-1982). З 1982 - галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”. Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генэральнай асамблеі ААН (1983).
Аўтар сцэнарыяў да дакумэнтальных фільмаў “Іван Мележ” (1977), “Валянцін Таўлай” (1978), “Дзядзька Якуб” (1981) ды інш.
Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) за раман “Чужая бацькаўшчына” ды Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988) за раманы “Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы”, “І скажа той, хто народзіцца…”.
Дэбютаваў вершамі ў 1952 г. у газэце “За новую вёску” (Дзятлава).
 
Творы:
 
Свой чалавек. Апавяданні. Мінск. 1958.
Млечны шлях. Апавяданні. Мінск. 1960.
Міг бліскавіцы. Апавяданні. Мінск. 1965.
Дзікі голуб. Апавяданні. Мінск. 1972.
Дзень ранняй восені. Выбраныя апавяданні. Мінск. 1974.
Чужая бацькаўшчына. Раман. Мінск. 1978. (паводле рамана зьняты мастацкі фільм (1982) і тэлеспэктакль (1983),
Год нулявы. Раман. Мінск. 1983.
І скажа той, хто народзіцца… Раман. Мінск. 1987.
Раіса Грамычына. П’еса. Мінск. 1989.
 
Раяль з адламаным вечкам. Мінск. 1990.
у «Раіса Грамычына» (1989).
Літаратура:
 
Лецка Я. Хараство і боль жыцця. Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мінск. 1985.
Пяткевіч А. А. Адамчык Вячаслаў. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 5. Мінск. 1995. С. 45-46.
Мальдзіс А. В. Адамчык Вячаслаў. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 5. Мінск. 1995. С. 45-46.