Франклін Дэлана Рузвэлт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Другі прэзыдэнцкі тэрмін (1937—1941): выпраўленьне спасылак
Радок 87:
У адрозненьні ад першага прэзыдэнцкага тэрміну, вельмі мала асноўных законаў было прынята падчас другога, сярод іх стварэньне воргана [[Арганізацыя жыльлёвага кіраваньня ЗША|Жыльлёвага кіраваньня ЗША]] ў [[1937]] годзе, прыняцьцё другога сельскагаспадарчага рэгулюючага акту й справядлівых працоўных стандартаў у [[1938]] годзе, якая ўсталявала мінімальную колькасьць заробкаў. Калі эканоміка пачала пагаршацца яшчэ раз у канцы [[1937]] году, Рузвэльт прасоўваў агрэсіўную праграму стымуляваньня, прасіўшы Кангрэс выдзяліць $5 млрд на дапамогу й аплату грамадзкай працы. Гэта дазволіла ў канчатковым выніку стварыць каля 3,3 мільёнаў працоўных месцаў да [[1938]] году.
 
Вярхоўны суд быў галоўнай перашкодай на шляху праграмы Рузвэльта падчас ягонага другога тэрміну, ён аналяваў многія зь яго праграмаў. У прыватнасьці ў [[1935]] годзе Суд аднагалосна пастанавіў, што закон аб нацыянальным індустрыяльным аздараўленьні быў неканстытуцыйнай праявай перадачы заканадаўчай улады прэзыдэнту. Рузвэльт ашаламіў Кангрэс напачатку [[1937]] году, прапанаваўшы закон, які дазваляў яму прызначаць да шасці новых судзьдзяў, каб «уліць новую кроў»<ref>Pusey, Merlo J. [http://www.americanheritage.com/articles/magazine/ah/1958/3/1958_3_24.shtml «F.D.R. vs. the Supreme Court»], American Heritage Magazine, April 1958,Volume 9, Issue 3</ref>. Гэты плян сутыкнуўся зь інтэнсіўным палітычным супрадзьдзеяньнем ягонай ўласнай партыяй, на чале зь віцэ-прэзыдэнтам [[Джон Нэнс Гарнэр|Гарнэрам]], так як ён парушаў прынцыпы [[падзяленьне ўлады|падзяленьня ўлады]] й надаваў прэзыдэнту кантроль над судом. Прапановы Рузвэльта былі разьбіты. Суд таксама адступіў ад канфрантацыі з адміністрацыяй, прызнаўшы законы аб працоўных узаемаадносінах і сацыяльным забесьпячэньні адпаведнымі канстытуцыі. Сьмерці й выхады на пэнсію неўзабаве дазволілі Рузвэльту прасунуць у Вярхоўны суд лаяльных да сябе судзьдзяў. Паміж [[1937]] і [[1941]] гадамі, ён прызначыў восем судзьдзяў.
 
Рузвэльт меў моцную падтрымку з боку хуткарослых [[прафзьвяз]]аў, але цяпер яны падзелены на дзьве варагуючыя арганізацыі «''Амэрынская фэдэрацыя працы''» (AFL) й «''Кангрэс прамысловых прафзьвязаў''» (CIO), апошняя на чале з [[Джон Льюіс|Джонам Льюісам]]. Рузвэльт прамовіў на гэты конт: «чума на абодва вашыя дамы», але раз’яднанасьць саслабіла партыю на выбарах з [[1938]] па [[1946]] гадох.