Франклін Дэлана Рузвэлт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Другі прэзыдэнцкі тэрмін (1937—1941): дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Franklin_D._Roosevelt?oldid=427644814
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 35:
'''Франклін Дэлана Рузвэльт''' ([[1882]]—[[1945]]) — 32-ы прэзыідэнт [[ЗША]] й цэнтральная фігура ў падзеях сьвету ў сярэдзіне [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]], кіраваўшы Злучанымі Штатамі падчас [[Вялікая дэпрэсія|сусьветнай эканамічнай крызы]] й [[Другая сусьветная вайна|сусьветнай вайны]]. Адзіны амэрыканскі прэзідэнт абраны больш чым на два тэрміны. Рузвэльт перамог дзеючага прэзыдэнта рэспубліканцы [[Гэрбэрт Кларк Гувэр|Гэрбэрта Гувэра]] ў лістападзе [[1932]] году, падчас Вялікай дэпрэсіі. Спалучэньне ў Рузвельта якасьцяў аптымізму й актыўнасьці спрыяла адраджэньню нацыянальнага духу. У цесным супрацоўніцтве з [[Ўінстан Чэрчыль|Ўінстанам Чэрчылем]] і [[Ёсіф Сталін|Ёсіфам Сталіным]], вядучымі саюзнікамі супраць [[Трэці Райх|нацыскай Нямеччыны]] й [[Японія|Японіі]] ў Другой сусьветнай вайне, ён памёр калі перамога была ўжо дзелам часу.
 
Пачынаючы са сваіх «[[Першыя сто дзён|першых ста дзён]]» у офісу, якія пачаліся [[4 сакавіка]] [[1933]] году, Рузвэльт адразу ж узяў арыентыр на [[Новы курс Рузвэльта|Новы курс]] — комплекс праграмаў, прызначаных для атрыманьня дапамогі (асабліва забеспячэньне беспрацоўных дзяржаўнымі працоўнымі месцамі), аднаўленьне эканомікі й рэформаў, шляхам рэгуляваньня дзейнасьці [[Ўол-стрыт]], банкаў і транспарту. Паляпшэньне стану эканомікі праходзіла вельмі хутка з 1933 па [[1937]] гады, але затым наступіла глыбокая рэцэсія. Двухпартыйная кансэрватыўная кааліцыя, утвораная ў 1937 годзе перашкодзіла яму прасунуць шмат якія новыя законапраекты, таму былі адменены многія з праграмаў надзвычайнай дапамогі, калі беспрацоўе практычна скончылася падчас Другой сусьветнай вайны. Большасьць правілаў Новога курсу былі спынены каля [[1975]]—[[1985]] гадоў, за выключэньнем рэгуляваньня Ўол-стрыт [[каштоўныя паперы|каштоўнымі паперамі]] й [[біржа]]й, якое ўсё яшчэ існуе. Нараўне з некалькімі больш дробнымі праграмамі, працягваюць існаваць [[Фэдэральная карпарацыя страхаваньня дэпазітаўдэпазытаў]], якая была створана ў 1933 годзе, і сацыяльнае забеспячэньне, якое Кангрэс прыняў у [[1935]] годзе.
 
Калі сусьветная вайна была амаль непазьбежнай пасьля [[1938]] году, з-за японскага ўварваньня у [[Кітай]] і агрэсіі нацысцкай Нямеччыны, Рузвэльт аказаў моцную дыпляматычную й фінансавую падтрымку Кітаю й [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], захоўваючы афіцыйна нэўтралітэт. Ягонай мэтай было зрабіць Амэрыку «арсэналам дэмакратыі», якая будзе пастаўляць баепрыпасы да саюзнікаў. Ён дамогся амаль аднадушнай аб'явы вайны супраць Японіі пасьля нападу японцаў на [[Пэрл-Гарбар]] [[7 сьнежня]] [[1941]] года, назваўшы яго «днём, калі будзе жыць ганьба». Ён кіраваў мабілізацыяй эканомікі ЗША ў падтрымку намаганьняў саюзнікаў у вайне. Беспрацоўе зьнізілася да 2%, дзейнасьць праграмаў дапамогі ў асноўным скончылася, а прамысловая эканоміка хутка расла, калі мільёны людзей пераехалі ў новыя працоўныя месцы ў ваенныя цэнтры, а 16 мільёнаў мужчын і 300.000 жанчын былі мабілізаваны на ваенную службу.