EBay: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
FoxBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: sah:EBay
дапаўненьне, крыніца - en
Радок 16:
| сайт = [http://www.ebay.com www.ebay.com]
}}
'''eBay Inc.''' — амэрыканская сафтвэрная кампанія, стваральнік першых буйных онлайнавыханлайнавых [[аўкцыён]]аў eBay. Заснаваны ў [[1995]] годзе eBay зьяўляецца адным з найбольш яскравых і пасьпяховых прыкладаў сярод так званых [[Бурбалка даткомаў|бурбалак даткомаў]]. Цяпер гэта шматмільярдны бізнэс, які прадстаўлены больш чым у 30 краінах. eBay вырас з першапачаткова аўкцыёну фармату "ўстаноўленнага часу" ў аўкцыён фармату "Набыць цяпер" як стандартны прынцып шопінгу. Да верасьня [[2009]] году кампанія валодала вядомым прадуктам [[Skype]].
 
== Гісторыя разьвіцьця ==
 
Штаб-кватэра eBay знаходзіцца ў [[Сан-Хасэ (Каліфорнія)|Сан-Хасэ]]. Стваральнік сайту – іранскі праграміст францускага паходжаньня П'ер Амідзьяр, які першапачаткова вёў гэтую старонку як персанальную.
Адзін з першых лотаў, прададзенных на eBay, была зламанная [[лазэрная ўказка]] за 14,83 даляры. Зьдзіўлены Амідзьяр зьвязаўся з пераможцам аўкцыёну з пытаньнем, ці зразумеў той, што лазэрная ўказка зламаная. У адказе па электроннай пошце пакупнік патлумачыў, што ён зьяўляецца калекцыянэрам зламанных указак.
У лістападзе 1996 году eBay падпісаў сваё першае ліцэнзыйнае пагадненьне з кампаніей Electronic Travel Auction на выкарыстаньне тэхналёгіі ''SmartMarket'' для продажу квіткоў на летакі й іншыя турысцкія прадукты. Рост быў фэнаменальным: у студзеньі 1997 году сайт правёў 2 млн. аўкцыёнаў, у параўнаньні з 250 тыс. на працягу ўсяго 1996 году. Кампанія афіцыйна зьмяніла назву свайго сэрвісу з ''AuctionWeb'' на ''eBay'' у верасьні 1997 году.
 
Першапачаткова сайт належыў ''Echo Bay Technology Group'', кансалтынгавай фірме Амідзьяра. Ён спрабаваў спачатку зарэгістраваць [[дамэннае імя]] echobay.com, але не знайшоў яго, бо яно было занятае Echo Bay Mines, золатаздабываючай кампаніяй. Таму было вырашана скараціць назву аўкцыёну да eBay.com.
 
Кампанія паступова пашырала катэгорыі тавараў, якія выстаўляліся на таргі: ад прадметаў калекцыянаваньня да практычна любых тавараў. Бізнэс рос хутка і ў лютым 2002 году кампанія набыла IBazar, падобны еўрапейскі анлайн-аўкцыён, заснаванны ў 1995 годзе, а затым купіла плацёжную сыстэму [[PayPal]].
 
== Самыя незвычайныя лоты ==
 
* У траўні 2006 году на таргі выстаўленыя рэшткі [[форт]]у Мантгомэры, ягоных мураваных умацаваньняў, пабудаванных у 1844 годзе. Першы аўкцыён завяршыўся 5 чэрвеня 2006 году, з пераможнай стаўкай у 5 млн. даляраў. Аднак продаж ня быў завершаны.
* У чэрвені 2005 году сужэніца Ціма Шоў, брытанскага радыё-ды-джэя на Kerrang! 105,2, прапанавала набыць Lotus Esprit, які належыў Ціму, ў фармаце "Набыць цяпер" па цане ў 50 пэнсаў пасьля таго, як яна пачула, як яе сужэнец фліртуе з брытанскае мадэльлю. [[Аўтамабіль]] быў прададзены за колькі хвілінаў.
* У траўні 2006 году кітайскі бізнэсовец па імі Чжан Чэн набыў [[зьнішчальнік]] былых чэскіх ВПС МіГ-21 ад прадаўца са Злучанных Штатаў за 24,730 тыс. даляраў. Прадавец пад нікам inkgirle адмовіўся даслаць яго ў [[Кітай]]. Невядома, чым скончылася [[угода|ўгода]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* '''[http://www.ebay.by eBay Беларусь]''' {{ref-ru}}