Мэтал: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: злучнасьць
д выпраўленьне спасылак
Радок 17:
Мэталічныя ўласцівасьці элемэнта праяўляюцца тым яскравей, чым ніжэй ягоная [[электраадмоўнасьць]]. У падгрупах Пэрыядычнай сыстэмы з узрастаньнем атамнага нумару электраадмоўнасць у цэлым зьмяншаецца, а мэталічныя ўласцівасьці узрастаюць.
 
Мэталы ад [[Літый|літыя]] да [[Натрый|натрыя]] лёгка рэагуюць з [[тлен]]ам на холадзе. Іншыя злучаюцца з тленам толькі пры награваньні, а [[ірыдый]], [[плацінаплятына]] й [[золата]] з тленам не ўзаемадзейнічаюць. Уласцівасьці мэталаў характарызуюцца іх месцам у [[Электрахіміны шэраг напружання мэталаў|электрахімічным шэрагу]]. Мэталы ад літыя да натрыя выціскаюць вадарод з [[Вада|вады]] пры [[Нармальныя умовы|нармальных умовах]], а ад [[Магній|магнія]] да [[Талій|талія]] — пры награваньні. Мэталы, якія стаяць у электрахімічным шэрагу перад вадародам, выціскаюць яго з разбаўленых кіслотаў (на холадзе або пры награваньні). Мэталы, якія стаяць у электрахімічным шэрагу пасьля вадароду, раствараюцца толькі ў тленавых кіслотах (канцэнтраваная [[Серная кіслата|серная]] або [[Азотная кіслата|азотная]]), а плацінаплятына й золата — толькі ў [[Сумесь|сумесі]] гэтых кіслотаў. Аксіды мэталаў ад літыя да алюмінія ды ад [[лантан]]а да [[цынк]]а [[Аднаўленьне|аднаўляюцца]] цяжка. Бліжэй да канца электрахімічнага шэрагу схільнасьць да аднаўленьня павялічваецца. Аксіды апошніх у электрахімічным шэрагу мэталаў распадаюцца на мэталы й тлен ужо пры невялікім награваньні.
Ступені акісьленьня непераходных мэталаў: +1 для падгрупы I а; +2 для II a; +1 і +3 для III a; +2 і +4 для IV a; +2, +3 і +5 для V a; — 2, +2, +4, +6 для VI a. У пераходных М.: +1, +2, +3 для падгрупы I б, +2 для II б; +3 для III б; +2, +3, +4 для IV б; +2, +3, +4, +5 для V б; +2, +3, +4, +5, +6 для VI б, +2, +3, +4, +5, +6, +7 для VII б, от +2 до +8 в VIII б. У лантаноідаў: +2, +3 и +4, у актыноідаў — ад +3 да +6. Аксіды мэталаў з малой ступеньню акісьленьня маюць асноўныя ўласцівасці. Аксіды з высокай ступеньню акісьлення зьяўляюцца [[ангідрыд]]амі кіслотаў. Мэталы з пераменнаю [[Валентнасьць|валентнасьцю]] (напрыклад, [[хром]], [[марганец]], [[жалеза]]), у злучэньнях, дзе яны маюць нізкія ступені акісьленьня, (хром (+2), марганец (+2), жалеза (+2)), выяўляюць аднаўленчыя ўласцівасьці, а ў злучэньнях, дзе яны маюць вышэйшыя ступені акісьленьня (хром (+6), марганец (+7), жалеза (+3)), — [[Акісленьне|акісьляльныя]].
Радок 25:
== Гісторыя ==
 
Назоў «мэтал» паходзіць ад [[Грэцкая мова|грэцкага]] слова métallon (ад metalléuo — выкапваю, здабываю зь зямлі), якое спачатку азначала копі, руднікі (у [[Герадот]]а, [[5 ст. да н. э.]]). У [[Старажытнасьць|Cтаражытнасьці]] й [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] ведалі 7 мэталаў: золата, [[срэбра]], [[медзь]], волава, [[сьвінец]], жалеза ды [[ртуць]]. У 1-й палове [[19 стагодзьдзе|19 ст.]] былі атрыманыя мэталы плацінавайплятынавай групы, [[Лужныя мэталы|лужныя]] й [[Лужназямельныя мэталы|лужназямельныя]] мэталы, адкрытыя невядомыя мэталы пры [[Хімічны аналіз|хімічным аналізе]] [[мінэрал]]аў. У [[1860]]—63 гадох мэтадам [[Спэктральны аналіз|спэктральнага аналізу]] былі адкрытыя [[цэзій]], [[рубідый]], [[талій]] ды [[індый]]. У другой палове [[20 стагодзьдзе|20 ст.]] былі штучна атрыманыя [[Радыеактыўнасць|радыеактыўныя]] мэталы, у прыватнасьці, [[трансураніды]].
 
Мэталы й іх стопкі шырока выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці, перш за ўсё як канструкцыйны матэрыял.