Рэгбі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.5) (робат дадаў: mwl:Ráguebi
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя рэгбі: артаграфія
Радок 14:
Напрыканцы [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] зьявіўся разрыў паміж поўначу Ангельшчыны, дзе ў рэгбі гулялі ў асноўным працоўныя й мяшчане, і поўднем, дзе гульня была прывілеем [[джэнтэльмэн]]аў. Галоўным пытаньнем сталася магчымасьць станавіцца прафэсіяналамі, атрымоўваць грошы за гульню. У выніку [[29 жніўня]] [[1895]] года ў [[Гадэрсфілд]]зе быў створаны «[[Паўночны зьвяз рэгбі]]» (NRFU). Камандам, якія далучыліся да гэтага зьвязу дазвалялася мець у сваім складзе прафэсійных гульцоў. Правілы самой гульні былі трохі зьменены, і ў [[1901]] годзе была сфармавана [[Паўночная рэгбійная ліга]]. Новая гульня атрымала назоў [[рэгбі-ліг]] (ці рэгбі-13, па колькасьці дазволенных гульцоў, якія могуць знаходзіцца на полі ад каманды). «Стары» рэгбі сталі называць [[рэгбі-юніён]], каб пазьбегнуць блытаніны. Рэгбі-юніён быў папулярны на поўдні Ангельшчыны, а таксама ў [[Шатляндыя|Шатляндыі]] й [[Валія|Валіі]].
 
Аматарскі статус рэгбі-юніён заўсёды выклікаў шмат спрэчак. Рэгулюючыя ворганы ўсяляк стараліся падтрымаць яго, і любое зьяўленьне на полі разам з гульцамі прафэсіяналамі магло прывесьці да дыскваліфікацыі ці нават да забароны зьяўденьнязьяўленьня на матчах у якасьці гледача. Тым не менш даволі часта вядучых гульцоў абвінавачавалі ў тым, што яны атрымоўваюць грошы за гульню, і, як сьцьвярджалася, даволі не маленькія. Шмат хто з добрых гульцоў пераходзілі ў рэгбі-ліг. У выніку ў [[1995]] годзе было вырашына зрабіць рэгбі-юніён прафэсійным відам спорта, што прывяло да рэзкага ўзроста папулярнасьці гэтага віда рэгбі. Частковы гэта было зьвязана з прытокам грошай у спорт за кошт [[рэкляма|рэклямы]], тэлетрансьляцыяў і гэтак далей. Як лічыцца, гэта прывяло да павілічэньня якасьці гульні, але павялічыла разрыў паміж заможнымі клюбамі, дзе рэгбі вельмі папулярны (Ангельшчына, [[Францыя]], [[Італія]], Аўстралія, Новая Зэляндыя, ПАР), і беднымі, дзе мае няшмат прыхільнікаў ([[Румынія]], [[Грузія]], [[Самоа]], [[Намібія]]).
 
==Правілы==