124 381
зьмена
д (Паводле зьвестак) |
Renessaince (гутаркі | унёсак) д (→Род Цяпінскіх: вікіфікацыя) |
||
Новыя архіўныя дакумэнты й дасьледаваньні дазваляюць пашырыць надзвычай скупыя гiстарычныя зьвесткі пра жыцьцёвы шлях Цяпінскага, яго сваяцкіх і сямейных сувязях.
Род Цяпінскіх робіцца вядомым у актах [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]] толькі з XVI ст. як ''«кроўнародасны»'' (блізка параднёны) з родам Слушак. Слушкі былі знакамітай фаміліяй у другой палове XVI—XVII
Сыны Івана Амельянавіча, «рожоныя» (родныя) браты Мікалай (бацька Васіля) і Мацей Цяпінскія, упершыню названы ў попісу войска Вялікага княства Літоўскага 1528 году. У беларускай гістарыяграфіі гэты акт не зарэгістраваны. Магчыма, недагляд тлумачыцца тым, што яны апісаны тут без «мясцовага» прозьвішча — Цяпінскія. Попісы войска (шляхецкага паспалітага рушаньня) праводзіліся нерэгулярна, звычайна ў выніку нейкіх міжнародных ускладненьняў ці пагрозы вайны. Яны зьмяшчалі агульныя зьвесткі аб сацыяльным і маёмасным становішчы шляхты і колькасьці выстаўляемых узброеных коньнікаў (пастановы вольных соймаў вызначылі адпаведныя нормы: 1 коньнік з 8 служб сялянскіх у канцы 20-х гадоў, з 10 служб — у сярэдзіне XVI ст.).
Жонка Васiля Цяпiнскага Соф’я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Васiль Цяпiнскi меў радавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя і набытыя ўладаньні ў [[Менскі павет|Менскім]], [[Лідзкі павет|Лідзкім]], [[Ашмянскі павет|Ашмянскім]], [[Віленскі павет|Віленскім]] паветах.
У [[1567]] годзе служыў малодшым афіцэрам коннай роты аршанскага старосты [[Філон Кміта-Чарнабыльскі|Ф. Кміты-Чарнабыльскага]]. Прымаў удзел у Лівонскай вайне 1558—1563 гадоў. Служыў у падканцлера Вялікага княства Літоўскага Астафія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асьветніцкую дзейнасьць у Вялікім Княстве Літоўскім. Некаторыя дасьледнікі лічаць, што ў пачатку 1570-х гадоў ён жыў на Валыні.
У канцы жыцьця Цяпiнскi, відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 году Полацкі [[гродзкі суд]] разглядаў справу паміж яго сынамі і жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыцьцё выдаткаў, зьвязаных з кнігадрукаваньнем.
У актавай кнізе «
Калі б не адбылася гэтая жахлівая сутычка (такая характэрная для свайго часу), не даведаліся б мы аб нагодзе іх зьяўленьня ў межах Вялейшчыны і мэце падарожжа ''«...по справе своей, которую мети маем за позвы гродскими... перед судом... з земяны господарскими воеводства Полоцкого с паном Иваном н Василием Матеевичами Тяпинскими (дзецi роднага брата Мікалая Цяпiнскага (бацькi Васіля) — Мацея Цяпінскага) о забите через них отцу нашого пана Василя Цяпинского..»''
Такім чынам, дакумэнт сьведчыць, што Васіль Цяпінскі быў забіты сваімі дваюраднымi братамi ці на пачатку 1600 году, ці ў 1599 годзе ужо ў сталым узросьце. Матывы гэтага злачынства невядомыя, але карані яго, магчыма, бяруць пачатак яшчэ з даўняй варожасьці Васіля і Мацея Цяпiнскiх, пра што гаворыцца ў дакумэнце зь «Літоўскай мэтрыкі». Пра шматлікіх нядобразычліўцах ды ворагах прыгадвае Цяпінскі і ў сваёй прадмове да «Эвангельля».
|
зьмена