Зараастрызм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: lad:Zoroastrizmo
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Зараастрызм?oldid=749460
Радок 139:
 
У пазьнейшы час, у тым ліку і пад уплывам [[хрысьціянства|хрысьціянскага]] (ранейшага але слабейшага ўзьдзеяньня) і ісламскага (пазьнейшага, але мацнейшага) монатэізму зораастрызм моцна трансфармаваўся, а таму ў сваёй сёньняшняй форме, пашыранай у Іране і [[Індыя|Індыі]], Зараастрызм моцна адрозьніваецца ад зораастрызму Сасанідзкіх часоў.
 
== Сучаснае становішча ==
На сёньнішні час час абшчыны зараастрыйцаў захаваліся ў Іране ([[гебры]]) й ў Індыі ([[парсы]]), таксама ў выніку эміграцыі з абедзьвюх краінаў склаліся суполкі перш за ўсё ў ЗША й Заходняй Эўропе. У Расейскай Фэдэрацыі й краінах СНД дзейнічае супольнасьць традыцыйных заратуштрыйцаў, якія называюць сваю рэлігію на беларускай мове словам [[Дабравер'е]]. Паводле падлікаў, прыкладная колькасьць прыхільнікаў зараастрызму ў сьвеце складае каля 200 тыс. чалалавек. [[2003]] год быў абвешчаны [[ЮНЭСКО]] годам 3000-годзьдзя зараастрыйскай культуры.
 
=== Зараастрыйцы ў Іране ===
{{Асноўны артыкул|Зараастрыйцы ў Іране}}
 
Ад усіх шматлікіх зараастрыйскіх суполак [[Іран]]а, што існавалі ў раньнія ісламскія часы, ужо да XIV стагодзьдзя засталіся толькі супольнасьці ў астанах [[Язд (астан)|Язд]] і [[Керман (астан)|Керман]]. Зараастрыйцы ў Іране больш за тысячагодзьдзе падвяргаліся дыскрымінацыі, нярэдкімі былі гвалты ў іхнім дачыненьні. Толькі ў Новы час яны былі пазбаўленыя ад [[Джыз'я|джыз'і]] й атрымалі некаторую свабоду й раўнапраўе. Скарыстаўшыся гэтым, зараастрыйцы Ірана сталі перасяляцца ў іншыя гарады, і зараз асноўным анджаманам зьяўляецца супольнасьць зараастрыйцаў [[Тэгеран]]у. Тым ня менш у горадзе [[Язд (горад)|Язд]] і ў ягоных ваколіцах да гэтага часу захоўваюцца зараастрыйскія вёскі. Гэты горад і дагэтуль прызнаецца духоўным цэнтрам зараастрызму. Сёньня зараастрийцы Ірана — прызнаная на дзяржаўным узроўні рэлігійная меншасьць, якая мае аднаго прадстаўніка ў парлямэнце краіны.
 
=== Зараастрыйцы ў Індыі ===
[[Выява:Parsee Wedding 1905.jpg|міні|зьлева|150пкс|Вясельле парсаў, 1905 год]]
Зараастрызм — гэта адна з нешматлікіх, але вельмі важных рэлігіяў, распаўсюджаных у сучаснай [[Індыя|Індыі]], а таксама ў [[Пакістан]]е і [[Шры-Ланка|Шры-Ланцы]]. Большасьць людзей, якія вызнаюць зараастрызм, называюць сябе [[Парсы|парсамі]]. Парсы — нашчадкі старажытных пэрсаў-зараастрыйцаў, што ўцякалі ад ісламскага прыгнёту ў IX стагодзьдзі. Аднак, затым, відаць, у іх шэрагі ўсё ж ўліліся і прадстаўнікі мясцовых суполак. Агульная колькасьць зараастрыйцаў у Індыі — больш за 100 000 чалавек, альбо каля 0,009 % індыйскага насельніцтва. У мінулым асноўнай вобласьцю іхняга расьсяленьня быў [[Гуджарат]], дзе захаваліся найбольш старажытныя храмы агню. Цяпер асноўны раён канцэнтрацыі — [[Мумбаі]].
 
=== Дыяспара ===
Парсійская эміграцыя з Індыі доўгі час была прымеркавана да [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і ейным калёніям, як то [[Емэн]], [[Ганконг]]. Эміграцыя іранскіх зараастрыйцаў традыцыйна зьвязана з [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропай]]. Для абедзьвюх суполак значная таксама эміграцыя ў ЗША. У эміграцыі парсы і іранскія зараастрийцы ў цэлым да гэтага часу захоўваюць адасобленасьць адзін ад аднаго і не імкнуцца да зьліцьцё, нягледзячы на тое, што існуюць агульныя зараастрыйскія рухі, якія імкнуцца пераадолець этнічны раскол. На новых месцах жыхарства зараастрыйцы імкнуцца ўладкаваць і сваё рэлігійную жыцьцё, засноўваючы Дар-я Мэхр (агні Дадагах). Адзіным храмам з агнём Адор'ян зьяўляецца Аташкад у [[Лёндан]]е.
 
=== Празэліты ===
Зараастрыйскія празэліты вядомы ў [[ЗША]], [[Эўропа|Эўропе]] і [[Аўстралія|Аўстраліі]]. Іхняя колькасьць складаюцца перш за ўсё іранцамі-эмігрантамі, якія расчараваліся ў ісламе, але вядомыя таксама людзі эўрапейскага паходжаньня, якія прымаюць рэлігію па клічу сэрца. У СНД цікавасьць да зараастрызма праяўляюць перш за ўсё жыхары дзяржаваў зь іранскай спадчынай, як то [[Азэрбайджан]], [[Узбэкістан]], а перш за ўсё, вядома ж, [[Таджыкістан]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==