Прамэтэй: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д [r2.6.5] робат дадаў: vi:Prometheus
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[File:Koeln wrm 1044.jpg|thumb|200px|''Арол выядае печань Прамэтэя''. Карціна [[Якаб Ярдан|Якаба Ярдана]], прыкл. 1640]]
'''Прамэтэ́й''' ({{lang-grc|Προμηθεύς|скарочана}}, таксама Прамэфэй) — у [[старажытнагрэцкая міталёгія|старажытнагрэцкай міталёгіі]]<ref>Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.337-340, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.155-157 {{ref-ru}}</ref> [[тытаны|тытан]], абаронца людзей ад дэспатызму багоў. Ён хацеў каб богі не перашкаджалі людзям жіць сваім жыццём. Сын [[Іапэт]]а і [[Клімэна (акеяніда)|Клімэны]] (па Апалядору, [[Асія (акеаніда)|Асіі]]<ref>Псевдо-Аполлодор. Мифологическая библиотека I 2, 3 далее {{ref-ru}}</ref>). Па Эсхілу, сын Фэміды-Геі<ref>Эсхіл. Прыкуты Праметэй 18, 209</ref>. Па Эўфарыёну, сын [[Гера|Геры]] і тытана Эўрымэдонта<ref> Евстафий. Комментарий к «Илиаде» Гомера XIV 294 // Вестник древней истории. 1947. № 1. С.290 {{ref-ru}}</ref>. Яго жонка Гесыёна<ref>Эсхіл. Прыкуты Праметэй 560</ref>.
 
Імя тытана «Прамэтэй» азначае «думаючы сьпярша», «той, які прадбачвае»(у процілежнасьць імені яго брата [[Эпімэтэй|Эпімэтэя]], «думаючага пасьля») і зьяўляецца вытворным ад індаэўрапейскага корня me-dh-, men-dh-, «разважаць», «пазнаваць»<ref>Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.337-340 {{ref-ru}}</ref>.