Хлеб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: дапаўненьне
Радок 22:
 
Ота Фрэдэрык Ровэдэр лічыцца вынаходнікам хлеба ў нарэзцы. У 1912 Ровэдэр пачаў працаваць над машынай, якая б умела нарэзаць хлеб, але пякарні вельмі неахвотна выкарыстоўвалі такія машыны, паколькі лічылі, што хлеб у нарэзцы хутчэй учарсьцьвее. Толькі пасьля [[1928]], калі Ровэдэр вынайшаў машыну, якая нарэзала і адразу заварочвала хлеб у пакаваньне, хлеб у нарэзцы стаў папулярным. Пякарня ў Чылікоце, Місуры была першай, выкарысталай гэтую машыну для выраба хлеба ў нарэзцы.
 
На працягу пакаленьняў белы хлеб лічыўся найлепшым для багатых, тады як бяднота ела шэры і чорны (жытні) хлеб. Аднак, у [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзі]] сярод некаторых пластоў насельніцтва перавагі сталі адваротнымі — шэры і чорны хлеб сталі есьці болей праў вялікшую паыўную каштоўнасьць, тады як белы хлеб стаў атаясамлівацца з ігнараваньнем пажыўнасьці, што лічылася нібы ўласьцівым найніжэйшай клясе.
 
У апошні час становяцца папулярныя сямейнікі хлебапечкі, якія аўтаматычна робяць цеста і выпякаюць хлеб.
 
== Структура і хімічны склад ==
Мука вырабляецца зь зерня, разьмельченага да парашкападобнага стану. Менавіта ад мукі залежыць асноўная структура выпечанага хлеба. Найболей распаўсюджаная мука жытняя, ячменная, кукурузная і іншыя, але для падрыхтоўкі хлеба часьцей за ўсё выкарыстоўваецца пшанічная пакута, размолатая па адмысловай тэхналёгіі. У сярэднім збожжа падчас ператварэньняў у муку праходзіць шлях да 5 км па розных паверхах сучаснага млына. У складзе мукі ў хлеб пападаюць крухмал і бялкі.
 
== Крыніцы ==